Улада44

Лукашэнка запрасіў групу Rothschild ацаніць беларускія прадпрыемствы

Дырэктарка групы Rothschild Арыэль дэ Ротшыльд выказала падзяку за высокую ацэнку працы кампаніі, у тым ліку па ацэнцы актываў БПС‑Банка.

Аляксандр Лукашэнка запрашае групу Rothschild правесці ацэнку шэрагу прадпрыемстваў Беларусі, якія прыватызуюцца. Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў 19 лютага на сустрэчы з кіраўніцтвам кампаніі.

Лукашэнка выказаў падзяку кампаніі за працу, якую яна ўжо правяла па ацэнцы некаторых беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. «Мы высока ацэньваем працу вашай кампаніі. Гэта не навіна, бо група Rothschild — адна з найстарэйшых у свеце, і нам было б вельмі выгадна працаваць з вашымі спецыялістамі», — сказаў прэзідэнт.

«Калі ў прынцыпе будзеце згодныя, то найбліжэйшым часам мы б маглі вызначыць 5‑7 праектаў і прапрацаваць іх больш сур’ёзна, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. —

Мы не толькі хацелі б атрымаць дакладную ацэнку прадпрыемстваў, якія прыватызуюцца, але і хацелі б многаму павучыцца».

Ён дадаў, што вопыт супрацоўніцтва з групай Rothschild ужо ёсць, але пры гэтым звярнуў увагу на абавязковасць беларускага боку. «Мы людзі абавязковыя, і калі мы дамовімся, то выканаем ўсё, што абяцалі», — сказаў ён.

Лукашэнка запрасіў кіраўніцтва групы Rothschild абмеркаваць асноўныя прынцыпы супрацоўніцтва і адзначыў, што ў сваю чаргу гатовы да сур’ёзнай і шчырай размовы і адкажа на пытанні, што цікавяць.

Кіруючы дырэктар групы Rothschild Арыэль дэ Ротшыльд выказала падзяку за высокую ацэнку працы кампаніі, у тым ліку па ацэнцы актываў БПС‑Банка. Яна адзначыла, што прадстаўнікі групы Rothschild сустракаліся з удзельнікамі беларускага ўрада, кіраўніцтвам Нацыянальнага банка, каб лепш зразумець намеры беларускага боку з фінансавага і эканамічнага пунктаў гледжання.

Заснаваная ў 1765 годзе, на сённяшні дзень група Rothschild — гэта прыватная незалежная кампанія.

Група аказвае паслугі ў сферы інвестыцыйнага банкінгу, персанальнага банкаўскага абслугоўвання і канфідэнцыяльнага кіравання актывамі ўрадам, кампаніям і фізічным асобам па ўсім свеце.

На працягу апошніх сямі гадоў група Rothschild займае першае месца па ліку кансультацый па здзелках зліцця і паглынання ў Еўропе. Група Rothschild з 1995 года з’яўляецца вядучым кансультантам па пагадненнях з акцыянерным капіталам.

Асноўнай кампаніяй групы Rothschild з’яўляецца інвестыцыйны банк NM Rothschild & Sons (Вялікабрытанія), які належыць і цалкам кантралюецца ўдзельнікамі сям’і Ротшыльд. Група Rothschild прытрымліваецца палітыкі дыверсіфікавання і падзелу актываў, размяркоўваючы іх па сектарах эканомікі і розных краінах (галоўным чынам у Вялікабрытаніі і іншых краінах Еўропы). На працягу апошніх гадоў група Rothschild актыўна дзейнічае на тэрыторыі краін Усходняй Еўропы і СНД.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць