Грамадства22

З Газы гэтай ноччу эвакуіравалі беларуску з трыма дзецьмі

Грамадзянку Беларусі з трыма дзецьмі эвакуіравалі з Газы. Самалёт з сям'ёй прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Ноччу на радзіму з сектара Газа прыляцела беларуска — палесцінская сям'я Абуалкас — мама і трое дзяцей.

«Гэта сапраўды гісторыя цудоўнага выратавання і прыклад зладжанай работы беларускіх дыпламатаў, прадстаўнікоў шэрагу профільных ведамстваў краіны, а таксама партнёраў з Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа», — піша МЗС.

Актыўная фаза аперацыі заняла некалькі дзён. Былі задзейнічаны 4 дыпмісіі — пасольствы Беларусі ў Ізраілі, Сірыі, Егіпце і Расіі. Дыпламаты асабіста ажыццяўлялі суправаджэнне суайчыннікаў, аказвалі садзейнічанне ў афармленні дакументаў, пераходзе КПП на палесціна-ізраільскай і ізраільска-іарданскай межах, вырашэнні іншых арганізацыйных пытанняў, перадае БелТА.

Таццяна Абуалкас распавяла, што дарога ў Беларусь была складанай. Сям'я трое сутак была ў дарозе. 

Пра выпрабаванні, якія сям'я перажыла за год, Таццяна расказвае як пра кашмар. «Гэты рэгіён пастаянна трасе, там пастаянныя войны. Але гэта магло доўжыцца дзесяць дзён. Самая доўгая вайна на маёй памяці працягвалася 53 дні. Ніхто не чакаў, што вайна, якая ідзе зараз, будзе доўжыцца столькі часу», — прызнаецца Таццяна.

Населены пункт, у якім жыла сям'я Абуалкас, раілі пакінуць як небяспечны раён. Часу на зборы толкам не было, і людзі бралі з сабой толькі самае неабходнае, у страху пакідаючы свае дамы і кватэры.

«Мы жылі то ў сваякоў, то ў палатках. Наша палатка стаіць да гэтага часу. Мы перажылі там жах. Усё ў руінах. Мы праязджалі міма аднаго з населеных пунктаў, і я нават уявіць не магла, колькі трэба часу, каб усё гэта аднавіць, каб туды вярнулася жыццё. Там усё ў руінах, не было ніводнага цэлага будынка», — успамінае Таццяна.

Перш за ўсё жанчына ў Беларусі плануе заняцца ўладкаваннем дзяцей у школу: «Дзеці год не вучыліся наогул».

Каментары2

  • Axel Justas
    24.10.2024
    Не прайшло і года, як беларускія дыпламаты 'зладжана спрацавалі'. А раней што, загаду не было? Здаецца, нейкі ратавальны рэйс быў аднойчы, за квіткі (!) на які ў пяць разоў даражэй трэба было плаціць, а хто не здолеў - ратуйцеся самі.
  • 24.10.2024
    а што яна там забыла???

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць