Грамадства

Служба дэмсіл «Адно акно» расказала пра самыя папулярныя запыты

Споўніўся год з часу заснавання дэмакратычнымі сіламі Беларусі службы «Адно акно». З гэтай нагоды яе супрацоўнікі расказалі, чаго за гэты час удалося дасягнуць.

Ад пачатку служба стваралася як арганізацыя, якая дапамагае беларусам, што сутыкнуліся з рэпрэсіямі ў краіне з-за грамадзянскай пазіцыі, а таксама іх блізкім. Але пасля інфармацыйная дапамога пашырылася і на іншыя сферы.

Тэмы самых папулярных запытаў за год, паводле слоў супрацоўнікаў «Аднаго акна»:

  • юрыдычныя кансультацыі і прававая падтрымка;
  • продаж нерухомасці, пытанні спадчыны, афармленне даверанасцяў;
  • пытанні перасячэння мяжы, легалізацыі, атрымання і падаўжэння тэрміну дзеяння дакументаў за мяжой;
  • пытанні, звязаныя з разводам (падзел маёмасці, спагнанне аліментаў, апека);
  • пошук працы, працоўныя правы, спрэчкі з працадаўцамі;
  • пытанні, звязаныя з дзецьмі (дапамога дзецям з інваліднасцю, адукацыя, псіхалагічная дапамога, афармленне дакументаў);
  • камунальныя і бытавыя праблемы;
  • фінансавая дапамога (праблемы з працай, выплата крэдытаў);
  • медыцынскія пытанні (пошук спецыялістаў і пунктаў аказання дапамогі, афармленне інваліднасці);
  • псіхалагічная дапамога (пошук спецыялістаў).

Сцвярджаецца, што як мінімум 40% зваротаў «Адно акно» атрымлівае з Беларусі, хоць у першыя паўгода працы службы іх было не больш за 20%. Ад эмігрантаў прагназавана найбольшая колькасць зваротаў — з Польшчы і Літвы. Усяго ж з пачатку працы лініі па дапамогу звярнуліся беларусы з 28 краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць