Грамадства11

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў за «здраду дзяржаве»

Святар перанёс інсульт і перахварэў на анкалогію, але яго ўжо год трымаюць у СІЗА КДБ.

Ксёндз Генрых Акалатовіч. Фота: katolik.life

Каталіцкаму святару Генрыху (Генадзю) Акалатовічу 64 гады. Родам ён з вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна.

Апошнім часам Генрых служыў у каталіцкім храме святога Язэпа ў Валожыне. Яго затрымалі 17 лістапада 2023 года.

Акалатовіч раней перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, таму незадоўга перад затрыманнем яму правялі аперацыю на страўніку. Святару трэба асаблівы дагляд і медыцынская дапамога. Але яго трымаюць у СІЗА КДБ, а стан здароўя невядомы.

Вернікі раней паведамлялі парталу katolik.life, што Акалатовіча вінавацілі ў тым, што ён камусьці выдаў нейкую таямніцу. Вядома таксама, што аб'ём шкоды, які выставілі святару, сягае мільёна даляраў. Пісалі і пра тое, што канфіскавалі не толькі асабістыя грошы святара, але і грошы парафіі.

Суд над Акалатовічам пачнецца 25 лістапада 2024 года ў Мінскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Святару пагражае да пятнаццаці гадоў калоніі.

Судзіць яго будзе Уладзімір Арэшка. Гэта той жа суддзя, што прысудзіў 8 гадоў Эдуарду Бабарыку, велізарныя тэрміны фігурантам справы пра «захоп улады» (Кастусёў, Фядута, Зяньковіч), шэсць гадоў за данаты маладзечанцу Аляксандру Верасовічу.

Уладзімір Арэшка. Фота: zubr.cc

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • хрысьціянін
    13.11.2024
    савок здох, бо калі людзі жывуць без Божых запаветаў, то краіна прыходзіць у заняпад і можа жыць толькі на прымітыўным узроўні альбо за чужыя грошы на чужых тэхналогіях, то бок на грошы Хрысьціянскага свету на тэхналогіях Хрысьціянскага свету (так званага Захада). Таму ўсе хочуць жыць, як Хрысьціянскі свет, і едуць у яго.

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць