Грамадства99

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца

Палітык Ганна Канапацкая дала інтэрв'ю выданню «Точка». У ім яна патлумачыла, чаму не чысціць свае сацсеткі ад фотак з нацыянальнай сімволікай, за якія цяпер можна трапіць за краты. 

Фота Ганны Канапацкай з яе акаўнта ў інстаграме

«Апазіцыйны экс-дэпутат, якой прапанавалі пасаду ва ўрадзе. Прайшла прэзідэнцкія выбары — 2020, але засталася ў краіне і на волі», — так смела выданне прадставіла Канапацкую чытачам. 

Сярод іншага, «Точка» пацікавілася ў гутарцы, чаму Канапацкая не выдаляе здымкі з нацыянальнай сімволікай. 

«Многія палітыкі і актывісты, якія засталіся ў Беларусі, у апошні час пачысцілі свае акаўнты. У архівах Instagram Канапацкай можна знайсці як фота з бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй», так і сімволіку забароненых у Беларусі медыяў», — піша «Точка». 

Выданне нагадвае, што ў 2021 годзе Генпракуратура запусціла працэдуру прызнання сцяга «экстрэмісцкім».

«КаАП прадугледжвае адказнасць за выкарыстанне забароненай сімволікі падчас масавых мерапрыемстваў. Правапрымяняльная практыка апошніх гадоў такая, што прыцягнуць да адказнасці могуць за любую публічную дэманстрацыю — нават у інтэрнэце», — дадае выданне.

У Канапацкай сваё ўяўленне пра рэальнасць, у якой яна жыве. 

«Законы Беларусі, як і любой іншай дэмакратычнай краіны, не маюць зваротнай сілы. Калі вы звернеце ўвагу на даты фатаграфій, якія стаяць, публікацыі зроблены ў той момант, калі гэтыя сімвалы было дазволена выкарыстоўваць у Беларусі», — кажа палітык пра Беларусь як «любую дэмакратычную краіну».

Між тым звычайных беларусаў караюць нават за рэпосты дзесяцігадовай даўніны. І нават пралукашэнкаўскіх

Каментары9

  • Ганьба
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Юрист
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • FF
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць