Свет55

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне

Калі канфлікт будзе развівацца па шляху эскалацыі, то немагчыма выключаць нічога, дадаў палітык, маючы на ўвазе магчымы адказ РФ на ўдары заходняй зброяй па расійскай тэрыторыі.

Фота: Ekaterina Shtukina / Sputnik / AP

Расійска-ўкраінскі канфлікт можна завяршыць без новых выдаткаў для чалавецтва, калі краіны NATO спыняць «раздзімаць пажар вайны» ва Украіне, заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі, экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю тэлеканалу Al Arabiya, пішуць «Ведомості».

«Калі блок NATO ўстане на рэальную глебу, калі яны спыняць раздзімаць пажар вайны ва Украіне, гэты канфлікт можна завяршыць без усялякіх выдаткаў для чалавецтва. Ва ўсякім выпадку, новых выдаткаў», — заявіў Мядзведзеў.

Краіны NATO пачалі наўпрост ваяваць на баку Украіны супраць Расіі і адказ ім абавязкова будзе дадзены, сцвярджае таксама намеснік старшыні Рады бяспекі.

Калі канфлікт будзе развівацца па шляху эскалацыі, то немагчыма выключаць нічога, дадаў палітык, маючы на ўвазе магчымы адказ РФ на ўдары заходняй зброяй па расійскай тэрыторыі.

Пры гэтым Мядзведзеў падкрэсліў, што ў расійскім кіраўніцтве «няма вар'ятаў», але парог прымянення ядзернай зброі зніжаны ў адпаведнасці з новымі асновамі ядзернага стрымлівання.

Каментары5

  • Andrew
    23.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Alex
    23.11.2024
    Димон, тебе партию бракованных чернил подвезли. Попроси роспотребпозор проверить поставщиков)
  • Ёсік
    23.11.2024
    Чытае ды слухае гэтае трызьненьне чалавек са слабымі глуздамі, і пачынае гэтым вар'ятам верыць.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць