Свет22

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам

Расійскі самалёт авіякампаніі «Азімут» прыляцеў з Сочы ў Анталью. На борце быў 91 чалавек — 87 пасажыраў і 4 члены экіпажу.

Самалёт загарэўся ў Антальі пасля пасадкі. Скрын відэа Mash

У самалёта Sukhoi Superjet 100, верагодна, загарэўся рухавік, піша турэцкае выданне HavaSosyalMedya. Агонь хутка патушылі.

Папярэдне, ніхто не пацярпеў. Людзі спусціліся па надзіманым трапе. Некаторыя выходзілі з чамаданамі і іншымі рэчамі.

Пасадка была складанай з-за метэаралагічных умоў — у Антальі цяпер моцны снегапад. 

Як піша канал Mash, пілот мог ударыцца левым крылом аб узлётную паласу пры пасадцы. Папярэдне, гэта магло стаць прычынай пажару.

Пасажыры кажуць, што адчулі жорсткі ўдар пры прызямленні. Пасля гэтага пачаўся разліў паліва. Экіпаж аператыўна разгарнуў выратавальныя трапы і эвакуіраваў усіх людзей.

SSJ 100 вылучаюцца сваёй праблемнасцю, аварыі здараюцца з імі часта.

У маі 2019 года «Суперджэт» у маскоўскім Шарамеццеве таксама загарэўся пасля пашкоджання паліўных бакаў у выніку некалькіх моцных удараў аб зямлю. Тады загінуў 41 пасажыр.

Каментары2

  • Тутэйшы
    25.11.2024
    Расея у Турцыі правяла спецыяльную пасадачную аперацыю, у самалёце было дужа ваты, таму і узнік кантралюемы пажар
  • Проста жыхар
    25.11.2024
    Іх адказ МАЗу

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй26

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй26

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць