Грамадства2121

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Да «Нашай Нівы» трапіў царкоўны дакумент — папера з рэкамендацыямі па памеры ахвяраванняў у праваслаўных храмах. Тое, што дакумент выглядае падобным да сапраўднага, нам пацвердзілі дзве крыніцы з беларускага праваслаўнага асяроддзя.

Фота: сацыяльныя сеткі

Папера, пра якую ідзе гаворка, мае назву «Прапановы па рэкамендаваных памерах ахвяраванняў за спраўлянне трэбаў». Пазначана, што ён складзены спецыяльнай камісіяй Мінскай мітраполіі, у якую ўваходзяць чатыры епархіі — Мінская, Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая.

Тое, што дакумент падобны да сапраўднага, нам пацвердзіла царкоўная экспертка Наталля Васілевіч, а таксама святар, які раней служыў у Мінскай епархіі. Наталля заўважае, што гэтыя рэкамендацыі выглядаюць як спроба ўрэгуляваць пытанне з цэнамі ў храмах і папярэдзіць злоўжыванні, то-бок занадта высокія цэны. На думку Васілевіч, пытанне ў тым, ці будуць гэтыя рэкамендацыі выконвацца.

Думку Наталлі пацвярджае і адна з дадатковых рэкамендацый на паперы. Паводле яе слоў, калі ў некаторых храмах ужо цяпер просяць плаціць больш, чым раіць камісія, то трэба пакінуць ужо існуючы высокі тарыф.

Таксама ў паперы дазваляюць настаяцелям павышаць ці паніжаць цэны, але не больш чым на 10%.

Перш за ўсё, у паперы пазначаныя цэны на царкоўныя запіскі. Калі вы не жадаеце або не можаце плаціць за запіску фіксаваны кошт, вам, на думку спецыяльнай камісіі, мусіць быць даступная толькі запіска з аднаразовым памінаннем імёнаў на службе, падчас так званай праскамідыі. Спіс да 20 імёнаў на праскамідыю рэкамендуюць прымаць за любое ахвяраванне.

Калі гаворка ідзе пра два памінанні на службе (праскамідыя+екцення), такі ж спіс раяць прымаць за 8 рублёў. Саракавуст (памінанне на 40 службах) — 12 рублёў за адно імя. У манастырах і храмах, дзе служаць штодзень, дазволена прымаць запіскі на паўгода і год памінанняў: у першым выпадку вы заплаціце 50 рублёў за імя, у другім — 100 рублёў. Запіскі на малебны і паніхіды каштуюць 15-20 рублёў, удзел у сабораванні — 25 рублёў.

Вырашылі пахрысціць дзіця? Камісія рэкамендуе ладзіць індывідуальныя хрышчэнні, калі гэта магчыма, і прасіць за хрышчэнне 150 рублёў. У выпадку з вянчаннем раяць абмежавацца 250 рублямі. Калі патрэбнае адпяванне, камісія прапануе браць 120 рублёў за адпяванне без выезду на могілкі і 150 — з выездам.

Трэба адзначыць, што як мінімум у некаторых храмах з вас могуць і не прасіць такія грошы, калі гаворка ідзе пра хрышчэнне, вянчанне ці адпяванне. Ёсць храмы, дзе забаронена прасіць грошы за таінствы, але калі вы самі пажадаеце заплаціць хоць нешта і гэта не вашы апошнія грошы, наўрад ці святары будуць супраць. Калі вам складана заплаціць такую суму, вы таксама можаце паспрабаваць дамовіцца са святаром, каб нічога не плаціць ці плаціць менш, але наўрад ці гэта спрацуе ў выпадку з запіскамі.

Яшчэ ў паперы пазначаныя кошты на вырабы пад нумарамі 120, 100, 80 і г.д. — нам пацвердзілі, што, хутчэй за ўсё, гаворка пра свечы.

Свечкі двух самых малых памераў, 120 і 100, вам рэкамендавана прадаць за ахвяраванне, то-бок за любыя грошы, якія палічыце патрэбнымі. Далей цана будзе складаць ад 2 да 12 рублёў за свячу.

Для параўнання паглядзім, колькі каштуюць свечы оптам у расійскага гандлёвага дома «Софрына», дзе іх купляюць шмат прыходаў РПЦ.

Камісія Мінскай мітраполіі раіць прадаваць свечы пад нумарам 80 па 2 рублі за штуку. На сайце «Софрына» гэтыя свечы прадстаўленыя ў некалькіх версіях і каштуюць ад 7 да 13 капеек.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Ганьба
    27.11.2024
    "Яны здохнуць, а мы трапім у рай".., але толькі па перадаплаце.
  • Андрусь
    27.11.2024
    Ніякая гэта не Беларуская праваслаўная царква. Гэта Беларуская філія (экзархат) Расійскай праваслаўнай царквы. Усе ерархі гэтай філіі прызначаюцца ў Маскве, тое, каго ўзгадваць падчас набажэнстваў, таксама вызначаецца ў Маскве, кожнае набажэнства яны ўзгадваюць як галоўнага свайго кіраўніка сусветна вядомага мілітарыста ў рызе і мітры - Гундзяева. Нічога беларускага ў гэтай царкве няма, яна якраз - антыбеларуская.
  • 27.11.2024
    деньги там крутятся немалые и без всякого внешнего контроля.
    мафия

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні8

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак31

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні8

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць