Свет1212

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам

Падчас паездкі ў Парыж на адкрыццё пасля пяцігадовай пасляпажарнай рэканструкцыі сабора Нотр-Дам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. 

Злева направа: Дональд Трамп, Эмануэль Макрон, Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Aurelien Morissard

Зяленскі прыбыў у Елісейскі палац у 17.30 паводле мясцовага часу. Перад гэтым туды прыбыў Трамп.

Па словах прэс-сакратара ўкраінскага прэзідэнта Сяргея Нікіфарава, сустрэча трох лідараў праходзіла без сведкаў, апрача іх у пакоі больш нікога не было. Працэгласць сустрэчы — 35 хвілін, ніякіх супольных заяў для прэсы пасля яе не рабілася. 

Уладзімір Зяленскі, аднак, пракаментаваў сустрэчу з Макронам і Трампам асобна, назваўшы яе прадуктыўнай.

«Добрая, прадуктыўная сустрэча з прэзідэнтам Трампам і прэзідэнтам Макронам. Прэзідэнт Трамп, як і заўсёды, настроены рашуча. Дзякуй за гэта. Таксама дзякуй прэзідэнту Макрону за арганізацыю гэтай сустрэчы ў Парыжы. Размаўлялі пра нашых людзей, сітуацыю на полі бою і справядлівы мір для Украіны.

Мы ўсе хочам завяршыць гэтую вайну як мага хутчэй і справядліва. Дамовіліся працаваць далей. Мір дзякуючы сіле магчымы!»

Каментары12

  • сабор якой-якой мацеры?
    07.12.2024
    а чаго ў Трампа твар такі недавольны? што апынуўся леваруч ад Макрона, у той час, як Зяленскі праваруч?
  • па росту выстраіліся, як...
    07.12.2024
    моцныя міра сяго
  • маленькая архітэктарка цемры
    07.12.2024
    пасля пяцігадовай пасляпажарнай [))] рэканструкцыі
    )
    цікава, каго ж запросяць на адкрыццё пасляпажарнага Будслаўскага ці ўвогуле Чырвонага касцёла? паўночных карэйцаў? зімбабвійцаў?

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць