Грамадства4040

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі

Інтарэсы Мінска павінны быць улічаны, лічыць намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Юрый Амбразевіч. Ён кажа, што «беларускі бок з самага пачатку рабіў міратворчыя крокі па прадухіленні эскалацыі на Украіне». 

Юрый Амбразевіч, 5 снежня 2024 года. Фота AP Photo Miguela Xuereb

Беларусь прэтэндуе на ўдзел у мірных перамовах па Украіне, інтарэсы Мінска павінны быць улічаныя. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч.

«Беларускі бок з самага пачатку рабіў міратворчыя крокі па прадухіленні эскалацыі ва Украіне. Таму мы з самага пачатку заяўлялі, што прэтэндуем на месца за сталом мірных перамоў па Украіне, калі яны пачнуцца. Для нас важна атрымаць гарантыі нашай уласнай бяспекі. Фінальныя дамоўленасці павінны абавязкова ўлічваць у тым ліку і інтарэсы беларускага боку», — сказаў ён на пасяджэнні Кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа пры МЗС рэспублікі. 

Юрый Амбразевіч заявіў, што Беларусь «як ніхто іншы» зацікаўлена ў мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне, бо сітуацыя на яе паўднёвых межах вельмі складаная.

«І на гэтым фоне абсурдна выглядаюць абвінавачанні нашай краіны ў дапамозе агрэсіі. Размяшчаючыся па суседстве з Украінай, Беларусь як ніхто іншы зацікаўлена ў найбольш хуткім мірным урэгуляванні гэтага канфлікту, — сказаў ён. — Цалкам разумна, што ні адна краіна не хоча, каб ля яе межаў былі ўзброеныя дзеянні».

Між тым, менавіта праз тэрыторыю Беларусі 24 лютага 2022 года Расія пачала напад на Украіну. 

Каментары40

  • 0101
    16.12.2024
    Будуць. Будуць. Рэпарацыі з цябе будуць. Гадоў на 100. За Бучу персанальна нясе адкпзнасць лукашэнка. І Беларусь.
  • А навошта твайму гаспадару арэшнік?
    16.12.2024
    А як ён сказаў у арыгінале ва Украіне ці на??
  • Алекс
    16.12.2024
    Амбразевич, похоже, с "Не-димоном" с одного краника идеи разливают. Только разбавляют по-разному: тот покрепче, а этот позабористей)

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка26

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць