Грамадства99

Памёр дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь»

Памёр Артур Зельскі, які з 2010 года ўзначальваў мемарыяльны комплекс «Хатынь». Яму было 55 гадоў.

Артур Зельскі. Фота: СТБ

Зельскі быў не толькі дырэктарам, але таксама аўтарам ідэі і канцэпцыі музея ў мемарыяльным комплексе, які быў пабудаваны пры ім.

Таксама за 15 гадоў ягонага кіравання была адноўленая Хатынская царква, усталяваны паклонны крыж, праведзеная маштабная рэканструкцыя мемарыяла.

Перад тым, як узначаліць мемарыял, выпускнік гістфака БДУ Артур Зельскі працаваў настаўнікам ліцэйскіх класаў, загадчыкам музея гісторыі БДУ. Быў кандыдатам гістарычных навук, дысертацыю абараняў па тэме «Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна — барацьба Понта і Рыма за гегемонію ва Усходнім Міжземнамор'і».

Частка біяграфіі была звязаная з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі: у 2004—2010 гадах Артур Зельскі працаваў у Цэнтральным архіве КДБ.

Удзельнічаў у стварэнні Музея гісторыі БДУ ў 1996 годзе, гісторыка-дэманстрацыйнага цэнтра КДБ у 2007-м, музея ўпраўлення вайсковай контрразведкі КДБ у 2010-м.

Каментары9

  • Юзік
    08.01.2025
    Вы здекваецеся?! Навошта нам штодзённа некралогі ўсялякіх ноўнеймаў??! Гэта старонка нейкага пахавальнага бюро???!!!!
  • Гэбэшная кансерва
    08.01.2025
    Не Максім? Дый не важна.
  • AlexxelA
    08.01.2025
    "адноўленая Хатынская царква" - а нічога, што Хатынь была каталіцкая вёска?

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны1

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны1

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць