Свет44

Індыя следам за Кітаем адмаўляецца прымаць расійскія падсанкцыйныя танкеры

Індыя не пусціць у свае парты танкеры, якія трапілі пад новыя санкцыі ЗША за перавозку расійскай нафты, заявіў высокапастаўлены індыйскі чыноўнік. Паводле яго слоў, разгрузіцца дазволяць толькі тым суднам, якія былі зафрахтаваныя да 10 студзеня, пры ўмове, што яны зробяць гэта да 12 сакавіка, паведамляе Bloomberg.

Фота ілюстрацыйнае

Акрамя таго, цяпер індыйскія банкі будуць патрабаваць сертыфікаты паходжання нафты, каб пераканацца, што яна атрыманая ад пастаўшчыкоў, якія не знаходзяцца пад санкцыямі, дадаў чыноўнік.

Яшчэ раней прымаць танкеры «ценявога флоту» Крамля адмовіўся Кітай. Судны Huihai Pacific, Mermar і Olia, якія перавозілі больш за 2 млн барэляў нафты, цяпер прастойваюць ва ўсходніх водах краіны. Усе яны выйшлі з расійскага далёкаўсходняга порта Козьміна.

10 студзеня ЗША ўвялі маштабныя санкцыі супраць расійскай нафтавай галіны, якія ўключаюць больш за 180 танкераў «ценявога флоту», нафтавыя і страхавыя кампаніі. Пасля гэтага міністр нафтавай прамысловасці Індыі і кіраўнікі дзяржаўных кампаній сабраліся на экстранную нараду, каб абмеркаваць будучыню галіны, расказалі прысутныя на сустрэчы людзі.

Кіраўнікі індыйскіх НПЗ гавораць, што яшчэ вывучаюць дакументы разам з юрыдычнымі службамі. Некаторыя з іх заявілі ў панядзелак, што ўжо рыхтуюцца да сур'ёзных перабояў у пастаўках, якія могуць працягнуцца ад трох да шасці месяцаў і паўплываць на імпарт да 800 тыс. барэляў у дзень.

Баючыся паскарэння інфляцыі, калі краіне давядзецца купляць больш дарагую нафту ў іншых вытворцаў, урадавыя чыноўнікі рыхтуюцца да перамоў з ЗША, спрабуючы захаваць расійскія пастаўкі. Індыйскі чыноўнік сказаў Bloomberg, што нафтаперапрацоўшчыкі таксама абмяркоўваюць магчымасць заключэння доўгатэрміновых здзелак з блізкаўсходнімі пастаўшчыкамі. 

Каментары4

  • Тромб
    14.01.2025
    Дзе Байдэн быў раней з такімі прыўкраснымі санкцыямі?
  • Acab
    14.01.2025
    Імя чыноўніка?
  • Acab
    14.01.2025
    А я зьдзіўлюся, калі Кітай запатрабуе.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску12

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць