Свет11

Расійскі танкер страціў кіраванне і дрэйфуе каля нямецкага вострава

Расійскі танкер Eventin, які перавозіць каля 99 000 тон нафты, страціў кіраванне і дрэйфуе на поўнач ад нямецкага вострава Руген у Балтыйскім моры. Судна даўжынёй амаль 250 метраў ходзіць пад сцягам Панамы.

Фота ілюстрацыйнае

Паведамляецца, што Eventin загрузіў нафту ў расійскім балтыйскім порце Усць-Луга і выйшаў у мора 6 студзеня.

Паводле даных сэрвіса MarineTraffic, ягоным портам прызначэння быў заяўлены Порт-Саід у Егіпце, аднак, як сведчаць дадзеныя адкрытых марскіх баз, ягоныя апошнія рэйсы праводзіліся ў індыйскі порт Вішакхапатнам, дзе Індыя актыўна купляе расійскую нафту насуперак заходнім санкцыям.

Eventin з'яўляецца часткай так званага «ценявога флоту» Расіі, які складаецца з больш чым 100 старых танкераў і грузавых суднаў, якія кепска абслугоўваюцца. Гэтыя судны выкарыстоўваюць «зручныя» сцягі, што дазваляе хаваць інфармацыю пра іх уладальнікаў і абыходзіць міжнародныя санкцыі.

Eventin быў пабудаваны ў 2006 годзе пад імем Storviken і хадзіў пад сцягам Нарвегіі, а ў 2022 годзе быў зарэгістраваны ў Панаме. У чэрвені 2024 года судна атрымала сваю цяперашнюю назву.

Паводле інфармацыі выдання Norddeutscher Rundfunk, да танкера накіраваныя два буксіры і шматмэтавы карабель «Аркона» з-за пагрозы шторму.

Прычыны страты суднам кіравання пакуль невядомыя.

Каментары1

  • E_R
    11.01.2025
    Čakajcie, jon vam naftu razalje...

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

Беларусь увайшла ў сусветны топ-10 па долі жанчын у насельніцтве2

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць