Свет22

ЗША вымусілі Кітай закрыць свае буйныя порты для расійскага «ценявога флоту»

Shandong Port Group — адзін з найбуйнейшых марскіх лагістычных аператараў Кітая і галоўны кітайскі закупнік расійскай нафты — забараніў заход у свае порты ўсіх танкераў, якія трапілі пад санкцыі ЗША.

Расійскі танкер «Анатолій Калодкін». Фота: «Саўкамфлот»

Нафтавыя гульцы ў Кітаі апынуліся пад ціскам новых амерыканскіх санкцый. Як паведамляе агенцтва Reuters, Shandong Port Group забараніў заход усіх падсанкцыйных танкераў.

Shandong Port Group кантралюе ўсе асноўныя порты на ўсходнім узбярэжжы Кітая, уключаючы Цындаа, Жычжаа і Яньтай. Большая частка нафтаперапрацоўчых заводаў у гэтых партах — найбуйнейшыя кітайскія імпарцёры нафты з краін, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

Паводле Reuters, у 2024 годзе кітайская правінцыя Шаньдун праз аператара Shandong Port Group імпартавала каля 1,74 мільёна барэляў нафты ў дзень, што склала 17% ад агульнага аб’ёму імпарту нафты ў Кітай. Большую частку паставак складалі партыі нафты з Расіі, Ірана і Венесуэлы.

Рашэнне Shandong Port Group, выкліканая новымі санкцыямі ЗША супраць «ценявога флота» Расіі, можа справакаваць істотны рост выдаткаў на лагістыку для нафтавых перапрацоўшчыкаў правінцыі Шаньдун, паколькі ім давядзецца карыстацца непадсанкцыйнымі танкерамі, што павялічыць кошт транспарціроўкі нафты як для самога Кітая, так і для яе падсанкцыйных кліентаў, асабліва Расіі.

У цяперашні час каля 670 «ценявых танкераў» (пад чужымі сцягамі ці без дзяржаўнага страхавання) займаюцца нелегальнай перавозкай нафты з Ірана, Расіі і Венесуэлы. З іх 250—300 суднаў перавозяць расійскую нафту, даходы з продажаў якой ідуць на фінансаванне вайны ва Украіне і падтрыманне расійскай эканомікі ва ўмовах супрацьстаяння з Захадам, адзначае Reuters.

Асноўныя аператары сусветнага «ценявога флоту» — іранская кампанія NITC і расійская «Саўкамфлот» — таксама падпалі пад новыя санкцыі ЗША.

Перад гэтым у сакавіку мінулага года ўдар па «ценявым флоце» Расіі пад уплывам амерыканскіх санкцый нанесла і Індыя. Тады прыватны індыйскі НПЗ Reliance Industries — аператар найбуйнейшага ў свеце комплексу перапрацоўкі нафты — адмовіўся прымаць сыравіну, якую дастаўляюць танкеры расійскага «Саўкамфлоту».

На пачатак 2024 года больш за палова экспарту сырой нафты з Расіі ажыццяўлялася праз «ценявы флот», у той час як у студзені 2023 года гэты паказчык, па звестках міжнародных аналітыкаў, складаў каля 35%.

Каментары2

  • Барадзед
    08.01.2025
    Они загрязняли окружающую среду ржавчиной и мазутом. Санкции работают.
  • Адмірал Нэльсан
    09.01.2025
    Тапіць гэтыя карыта!

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны27

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

Сын спявачкі Галіны Шышковай і былой зоркі тэлебачання Ягора Хрусталёва пайшоў працаваць на БТ6

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс99

Расійскі гросмайстар Уладзімір Крамнік атрымаў год дыскваліфікацыі — з-за абвінавачванняў у чыцінгу памерлага гросмайстара Нарадзіцкага

Беларуска расказала, як яе маці не пусцілі ў Мінску на аўтобус у Варшаву1

Мінскі паслядоўнік Ніколы Тэслы прыпаяў 10 батарэек да электрасамаката — і спаліў кватэру3

У аварыі пасажырскага аўтобуса ва Украіне дзевяць чалавек загінулі, восем пацярпелых

На BMW з нямецкімі нумарамі, расійскім і савецкім сцягамі і крыжамі: прыгоды расіяніна, які ехаў з Германіі праз Беларусь18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны27

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць