Вайна33

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан

Дроны масава атакавалі расійскія рэгіёны ноччу 14 студзеня.

Спачатку дроны ўдарылі па Тульскай вобласці, выбухі прагрымелі над горадам Алексін. Мясцовыя ўлады паведамілі пра знішчэнне мінімум 16 БПЛА.

Толькі патушылі пажар у Энгельсе Саратаўскай вобласці, як гэтай ноччу яго зноў атакавалі дроны. Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін пацвердзіў траплянне ў нейкі «прамысловы аб'ект». У мінулы раз, калі была атакаваная нафтабаза камбіната «Крышталь» з палівам для авіябазы, улады выкарыстоўвалі такую ж фармулёўку. Дроны атакавалі нафтабазу 8 студзеня, яе патушылі толькі праз пяць дзён.

У Энгельсе і Саратаве з-за атакі БПЛА сёння адмянілі заняткі ў школах.

У прыгарадзе Казані пасля атакі БПЛА, са слоў мясцовых жыхароў, адбылося ўзгаранне газавай цыстэрны, бачны моцны пажар і дым. Мэтай атакі, імаверна, была база звадкаваных газаў.

У Растоўскай вобласці сілы СПА знішчылі 14 украінскіх дронаў, пацярпелых няма.

Над Варонежам быў, паводле мясцовых уладаў, знішчаны беспілотны лятальны апарат, папярэдне, пацярпелых няма.

Над Арлоўскай вобласцю збіта 17 беспілотнікаў, паведаміў губернатар Андрэй Клычкоў. Паводле яго, пацярпелых і пашкоджанняў няма.

Аэрапорты Казані, Калугі, Саратава, Тамбова, Ніжнякамска, Пензы, Ульянаўска закрыты, уведзены план «Дыван». 

Увечары ўчора ўкраінскія ракеты атакавалі прадпрыемствы ВПК у Бранскай вобласці, у тым ліку хімзавод, які выпускае боепрыпасы.

Каментары3

  • Mafkees
    14.01.2025
    Ну правильно,а то Татарстану и тульской области обидно будет что их обделили . Нужно и им немножко демократии насыпать.
  • Васіль
    14.01.2025
    Гэта кветачкі. Амерыканскія беспілотнікі могуць стаць ягадкамі.
  • Орешки
    15.01.2025
    Васіль,

    Ягодками, точнее орешками, может стать Орешник над Банковой, если твой Зеля дальше продолжит в Наполеона на деревянной безного лошади играть .

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць