Вайна22

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі БПЛА пяты дзень гарыць нафтабаза

Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін заявіў 12 студзеня, што ў Энгельсе ўсё яшчэ тушаць пажар, які ўзнік на прамысловым прадпрыемстве пасля нападу ўкраінскіх беспілотнікаў 8 студзеня. Паводле СМІ, гарыць сховішча авіяцыйнага паліва для авіябазы.

«Працягваецца працэс кантраляванага выгарання паліва. Спецыялісты ў кругласутачным рэжыме прымаюць усе неабходныя меры для ліквідацыі», — напісаў Бусаргін у тэлеграм-канале пасля пасяджэння аператыўнага штаба.

Губернатар адзначыў, што «колькасць дыму, як і плошча пажару, зніжаецца», а паветра ў норме. 

Украінскія беспілотнікі атакавалі Энгельс Саратаўскай вобласці ў ноч на 8 студзеня, адбыўся моцны пажар.

Па даных СМІ, пажар адбыўся на нафтабазе камбіната «Крышталь» Расрэзерву. Пры тушэнні пажару загінулі двое ратавальнікаў МНС, адзін шпіталізаваны з цяжкімі апёкамі. У Энгельсе дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Каментары2

  • Ёсік
    12.01.2025
    Як вам такое, жыхары Энгельсу? Жылі б спакойна, але дзякуючы вашаму кіраўніку дыхаеце гэтым атрутным дымам, дваіх ратавальнікаў на могілкі адправіце, адзін скалечаны, калі не сканае.
  • Проста жыхар
    12.01.2025
    Ну раз гэта "кантраляванае выгаранне паліва", то хай яшчэ некалькі дзён пагарыць, і, пажадана, каб на іншых расейскіх нафтабазах таксама.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых10

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх5

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць