Грамадства1313

Прадзюсар тэлешоу на БТ паехаў у Польшчу па натхненне

Сяргей Мінскі — былы спявак, а цяпер прадзюсар «Фактар.бай» на БТ — паехаў у Варшаву на выставу, каб знайсці ідэі для новых праўладных мерапрыемстваў.

Сяргей Мінскі. Скрыншот відэа БТ

Спявак Сяргей Мінскі з’явіўся на беларускай эстрадзе напрыканцы 90-х. У 1998 годзе выступіў на «Славянскім базары», а ў 2001-м нават атрымаў узнагароду як спявак года.

Але нулявыя прайшлі, пра спевака падзабылі. Ён рашыў пайсці за кулісы і стаць прадзюсарам, а таксама стварыць івэнт-агенцтва «Ружовая зебра».

Дарэчы, гэтаму агенцтву давяралі праводзіць шмат падзей, якія нейкім чынам звязаны з дзяржавай. Напрыклад, з 2018 па 2020 год «Ружовая зебра» праводзіла Калядны хакейны турнір на прызы Лукашэнкі. А ў 2022 годзе ладзіла Кубак пасольства Расіі ў Беларусі, прысвечаны Дню Расіі.

Таксама супрацоўнікі івэнт-агенцтва ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вакальнага шоу БТ «Фактар.бай». А Сяргей Мінскі асабіста кожны тыдзень сустракаў у аэрапорце расійскую спявачку Вольгу Бузаву (яна была сярод настаўнікаў праекта), дарыў ёй кветкі і частаваў кавай з бутэрбродамі.

Але ўсё гэта летась не ўратавала «Ружовую зебру» падчас дзікага палявання ГУБАЗіКа на івэнт-агенцтвы. Па даносе Вольгі Бондаравай затрымалі аднаго з сузаснавальнікаў «Ружовай зебры» Алега Астраленку. Раззлавала даносчыцу тое, што ў інстаграме кампаніі былі відэа з мерапрыемстваў, якія праводзіў Яўген Булка. Пасля з акаўнта тэрмінова выдалілі 19 допісаў.

Мінкульт выключыў кампанію з рэестра арганізатараў культурных мерапрыемстваў. На працы Сяргея Мінскага затрыманне партнёра ніяк не адбілася. У яго застаўся другі праект — «Першая прадзюсарская кампанія», дзе Сяргей з’яўляецца дырэктарам.

У акаўнце кампаніі пазначана, што яна займаецца арганізацыяй шоу-тураў «Фактар.бай». «Першая прадзюсарская кампанія» піярыць артыстаў, якія гатовы спяваць «Надо!» Лукашэнку — напрыклад, Насцю Краўчанка і Мікіту Бялько.

Артысты кампаніі на чале з Сяргеем Мінскім прынялі ўдзел у праўладным флэшмобе «Надо!», каб падтрымаць рашэнне Лукашэнкі ісці на чарговыя выбары.

Цяпер Сяргей Мінскі падзяліўся ў сторыс у сваім інстаграме, што паехаў шукаць натхненне ў Польшчу — а канкрэтней, на выставу рэкламы і паліграфіі RemaDays, якая праходзіла ў Варшаве напрыканцы студзеня. Жартаваў, што знайшоў ідэі, якія будзе выкарыстоўваць «Першая прадзюсарская кампанія».

Каментары13

  • Лёлік з-пад Лімасола
    03.02.2025
    ну давайце так: не "паехаў", а польскія памежнікі пусцілі
  • Сонейка
    03.02.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, вось да польскіх памежнікаў шмат пытанняў
  • ?
    03.02.2025
    А Минский - это его настоящая фамилия?

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць