Свет

Хацелі напісаць «расіст», а атрымлівалася «Трамп». У айфонах здарыўся дзіўны збой

Карыстальнікі айфонаў паведамілі, што ў некаторых выпадках прапанаваны кампаніяй Apple сэрвіс пераўтварэння маўлення ў пісьмовы тэкст запісвае слова «расіст» як «Трамп». У Apple заявілі, што спрабуюць выправіць праблему і сцвярджаюць, што яна звязана з тэхнічнымі непаладкамі. Але эксперты мяркуюць, што гэта хутчэй выглядае як жарт, чым як памылка, піша Бі-бі-сі.

Фота: Joe Raddle / AP 

Людзі вымаўляюць слова «расіст» падчас выкарыстання сэрвісу Dictation на iPhone. Часам яно транскрыбуецца правільна, але ў некаторых выпадках з’яўляецца слова «Трамп», пасля чаго хутка пераўтвараецца ў правільнае.

Тэхналагічны гігант мяркуе, што праблема з сэрвісам была выклікана складанасцямі з адрозненнем розных слоў, у якіх прысутнічае літара «r».

«Нам вядома пра праблему з мадэллю распазнавання маўлення, якая выкарыстоўваецца ў Dictation, і сёння мы выпусцім абнаўленне», — сказаў прадстаўнік Apple.

Журналісты Бі-бі-сі не змаглі ўзнавіць гэтую памылку, што можа сведчыць пра тое, што праграмнае забеспячэнне ўжо пачало змяняцца.

Аднак адзін з экспертаў у галіне камп’ютарнага распазнавання маўлення сказаў, што тлумачэнне Apple выглядае малаверагодным.

Прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта Пітэр Бел мяркуе, што найбольш верагодна, што нехта наўмысна змяніў праграмнае забеспячэнне інструмента ў айфонах.

На яго думку, тлумачэнне Apple пра фанетычную блытаніну не мае сэнсу, бо гэтыя два словы не настолькі падобныя, каб збянтэжыць сістэму штучнага інтэлекту (ШІ), якая ўсталявана ў тэлефонах.

Мадэлі пераўтварэння маўлення ў тэкст навучаюцца праз аналіз кліпаў з рэальнымі людзьмі і дакладную расшыфроўку іх слоў.

Іх таксама вучаць разумець словы па кантэксце — напрыклад, ім прасцей адрозніць слова «чашка» ад слова «нарэзаць» (па-англійску гэтыя словы пішуцца амаль ідэнтычна — «cup» і «cut»), калі яны ўжываюцца ў фразе «кубак гарбаты» («cup of tea»).

Прафесар Бел лічыць, што інцыдэнт з Трампам наўрад ці можна звязваць з тэхнічнай памылкай, бо мадэль распазнавання англійскай мовы была навучана на сотнях тысяч гадзін маўлення, што павінна забяспечваць ёй высокі ўзровень дакладнасці.

«Хутчэй за ўсё, гэта сведчыць пра тое, што нехта мае доступ да тэхналогіі», — мяркуе ён.

Былы супрацоўнік Apple, які працаваў над яе ШІ-асістэнтам Siri, таксама сказаў газеце New York Times, што тое, што адбылося, «пахне сур’ёзным жартам».

У чацвер Apple абвясціла, што ў бліжэйшыя чатыры гады інвестуе ў ЗША 500 мільярдаў даляраў, у тым ліку ў будаўніцтва буйнога цэнтра апрацоўкі дадзеных у Тэхасе для забеспячэння працы сістэмы Apple Intelligence.

Генеральны дырэктар кампаніі Цім Кук таксама заявіў, што кампаніі, магчыма, давядзецца змяніць сваю палітыку ў галіне разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці (DEI) пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп заклікаў спыніць гэтыя праграмы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць