Усяго патроху55

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш

Незвычайны кветкавы злодзей стаў хадзіць на тэрыторыю Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, паведамляе БелТА.

Фота з відэакамеры Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа

Дырэктар медкаледжа Міхаіл Змушка паведаміў, што гэтай вясной ва ўстанове традыцыйна ўпарадкавалі тэрыторыю, стварыўшы кветкавую кампазіцыю каля цэнтральнага ўваходу. Але пасля таго некалькі разоў расліны знікалі. Давялося праводзіць невялікае расследаванне.

«Некалькі дзён таму на гэтым участку паставілі камеры відэаназірання. І праз пару сутак атрымалі вынік. Знаўцу кветкавых кампазіцый камера зняла мінулай ноччу. У 01.30 да клумбы наблізілася куніца», — з усмешкай расказаў Міхаіл Змушка.

На відэазапісе відаць, як пухнаты звярок падышоў да высокай двух'яруснай клумбы. Зрабіў круг па бардзюры-акантоўцы, а пасля нырнуў у самы цэнтр, затрымаўшыся там літаральна на некалькі хвілін і ўнёсшы карэктывы ў задумы стваральнікаў кветніка.

Нешта рабіць супраць звярка ў каледжы не сталі, але выказалі надзею, што госцем ён будзе нячастым.

Каментары5

  • футра сабалінае хачу
    26.04.2025
    ды што ж мужчыны на НН такія нерамантычныя-то? ён можа павадзіўся да дамы сэрца "справлять большую нужду" сардэчную
    дарэчы, куніцы, у адрозненне ад хома сапіенс, манагамныя
  • даведка
    26.04.2025
    На клумбе удобнее и мягче это делать, чем на голом асфальте...
    Как кошка ямку откопала, присела, справила, обратно прикопала лапкой.
  • футра сабалінае ніколі не хацела і не хачу
    26.04.2025
    "Как кошка ямку откопала, присела, справила, обратно прикопала лапкой."
    даведка, але у беларускіх і-котак куды больш меншыя патрэбы, чым у расейскіх ці амерыканскіх катоў

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць