Грамадства

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На змены ўнутры папулярнага турыстычнага аб’екта звярнулі ўвагу гродзенцы ў фэйсбук-групе «Гродно», заўважыла Hrodna.life.

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен - хочуць вярнуць гістарычны выгляд
У гродзенскай сінагозе знеслі ўнутраную перагародку. Фота: Іна Крайнёва, Facebook-група «Гродно

Аркі заклалі цэглай у два пласты і замазалі тынкоўкай у савецкія гады — так з’явіліся пустыя ўсярэдзіне перагародкі. Уваходная група сінагогі была замураваная амаль 70 гадоў.

Прыбраўшы перагародкі, гэтую частку сінагогі вярнулі да аўтэнтычнага знешняга выгляду — менавіта такім ён быў у арыгінале, пасля апошняй перабудовы будынка ў 1902−1905 гады.

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен - хочуць вярнуць гістарычны выгляд
Унутраная перагародка паміж вестыбюлем і малельнай залай. Фота 2019 года. Крыніца: «Яндэкс-карты»
У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен - хочуць вярнуць гістарычны выгляд
Знесеная вясной 2025 года перагародка. Фота: Іна Крайнёва, фэйсбук-група «Гродно»

У пасляваенны час у будынку сінагогі размяшчаліся склады. Пазней, з 1960-х па 1991 год, тут працавалі мастацкія майстэрні. Увесь гэты час будынак паступова разбураўся. Выратаваць сінагогу ўдалося дзякуючы даху і ацяпленню — яны забяспечвалі сухасць памяшканняў.

У 1991 годзе сінагогу вярнулі яўрэйскай абшчыне. Па ўспамінах кіраўніка гродзенскай іўдзейскай абшчыны Барыса Квяткоўскага, пасля перадачы сінагогі будынак быў у жудасным стане.

«Шэсць грузавікоў аднаго толькі смецця вывезлі. Мазаічную падлогу вялікай залы так і не знайшлі. Цяжка было глядзець на гэта ўсё, але мы справіліся і праз гады ў сінагогу прыемна зайсці», — успамінаў Квяткоўскі.

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен - хочуць вярнуць гістарычны выгляд
Сінагога ў 90-х гадах ХХ стагоддзя
У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен - хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Пасля перадачы сінагогі першая дапамога на рэстаўрацыю прыйшла з Аўстраліі. Гарвыканкам выдзеліў вялікую суму на дакументацыю і абследаванне.

Былы вязень гродзенскага гета Фелікс Зандман на рэстаўрацыю пералічыў $10 тысяч. Таксама дапамаглі многія гродзенскія прадпрыемствы: у 2010-х у рэстаўрацыю сінагогі актыўна ўключылася група кампаній «ЗОВ».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць