Свет

Францыя, Германія, Польшча, Вялікабрытанія і Украіна прынялі сумесную заяву аб неабходнасці перамір'я

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў у сацыяльных сетках сумесную заяву лідараў Францыі, Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі і Украіны па выніках сустрэчы ў Кіеве.

Злева направа — Дональд Туск, Кір Стармер, Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон, Фрыдрых Мерц. Фота: Х / Andrii Sybiha

У заяве гаворыцца, што 10 мая прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, нямецкі канцлер Фрыдрых Мерц, кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэліся ў Кіеве.

Яны пагадзіліся, што з панядзелка, 12 траўня, павінна быць поўнае і безумоўнае спыненне агню мінімум на 30 дзён.

Адзначаецца, што безумоўнае спыненне агню па вызначэнні не можа быць «абмежавана ніякімі ўмовамі». Калі ж Расія будзе вылучаць такія ўмовы, гэта можна разглядаць толькі як спробу «працягнуць вайну і падарваць дыпламатыю».

Лідары патрабуюць, каб спыненне агню было усёахопным: у паветры, на моры і на сушы. Палітыкі падкрэслілі, што гэта патрабуе эфектыўнага маніторынгу, які можа быць паспяхова рэалізаваны ў цеснай каардынацыі са Злучанымі Штатамі. На працягу гэтага перыяду дыпламатычная праца павінна быць сканцэнтраваная на вызначэнні бяспекі, палітычных і гуманітарных асноў свету.

«Яны падкрэслілі надзвычайную важнасць умацавання Сіл абароны і бяспекі Украіны як галоўнай гарантыі суверэнітэту і бяспекі Украіны», — паведаміў Зяленскі.

У заяве гаворыцца, што асноўным элементам гарантый бяспекі Украіны таксама павінны стаць гарантыйныя сілы (кантынгент).

Лідары краін пагадзіліся: калі Расія адмовіцца ад поўнага і безумоўнага спынення агню, варта ўжыць санкцыі да яе банкаўскага і энергетычнага сектараў, нацэленыя на выкапнёвае паліва, нафту і ценявы флот. Таксама дамовіліся прыняць 17-ы пакет санкцый ЕС і скаардынаваць яго з санкцыямі, якія ўвялі Вялікабрытанія і Нарвегія, а таксама Злучаныя Штаты. Акрамя таго, дамовіліся працягнуць працу над выкарыстаннем замарожаных расійскіх актываў.

«Яны выказалі гатоўнасць і ў далейшым умацоўваць абарону Украіны, асабліва ўкраінскую армію. Гэта павінна прадугледжваць фінансаванне абароннай устойлівасці і інвестыцыі ў вытворчасць узбраенняў як ва Украіне, так і ў еўрапейскіх краінах у рамках сумесных праектаў», — гаворыцца ў заяве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса18

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць