Эканоміка

Германія закупляе ўсё больш беларускіх азотных угнаенняў. За тры гады рост у 120 разоў

З пачатку 2025 года Германія імпартавала з Беларусі азотных угнаенняў на 1,3 мільёна еўра — столькі ж, колькі і за ўвесь 2024 год. Пра гэта сведчаць даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі Германіі, якія атрымала Deutsche Welle.

Беларускае прадпрыемства «Гродна-Азот». Фота: azot.by

Усяго з пачатку 2025 года ў Германію паставілі 3168,9 тоны азотных угнаенняў з Беларусі. У 2024 годзе гэты паказчык склаў 3275,1 тоны, таксама на суму 1,3 мільёна еўра. У 2023 годзе пастаўкі былі меншыя — 2533,6 тоны на 830 тысяч еўра, а ў 2022 годзе — усяго 26,4 тоны на 19 тысяч еўра.

Такім чынам, з 2022 года імпарт беларускіх азотных угнаенняў у Германію вырас у 120 разоў. Але доля Беларусі ў агульным аб’ёме такога імпарту ў Германію за 2025 год складае толькі 0,3%.

У той жа час пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі цалкам спыніліся яшчэ з 2022 года з-за сектаральных санкцый ЕС, уведзеных у чэрвені 2021 года.

Плануецца, што ў Еўрасаюзе ўвядуць новыя мытныя пошліны на ўгнаенні з Беларусі і Расіі — 6,5% плюс дадатковыя зборы па 40—45 еўра за тону ў 2025—2026 гадах. Да 2028 года гэтыя зборы могуць узрасці да 430 еўра за тону.

Паводле крыніцы Deutsche Welle, галасаванне па гэтым пытанні ў Радзе ЕС адбудзецца ў чэрвені, а новыя пошліны могуць уступіць у сілу ўжо з 1 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць