Эканоміка1414

Вольга Лойка: Санкцыі на беларускія калійныя ўгнаенні могуць быць помстай з боку Расіі

У новым аналітычным выпуску ТОКу эканамічная аглядальніца Вольга Лойка выказала канспіралагічную версію ўвядзення санкцый на беларускія калійныя ўгнаенні.

Разважаючы пра магчымасці зняцця санкцый з Беларусі, эканамічная аглядальніца Вольга Лойка выказала, па яе словах, канспіралагічную версію аб тым, што літоўскія і еўрапейскія санкцыі на беларускі калій — гэта «крэатура ў тым ліку рускіх, бо атрымалася сапраўды дастаткова дзіўна — расійскія калійныя ўгнаенні не забаронены, Еўропа іх купляе».

Як вядома, пасля таго, як Літва закрыла магчымасць транзіту беларускіх угнаенняў праз яе парты, Беларусь выкарыстоўвае расійскі порт Усць-Луга, які з'яўляецца вотчынай асноўнага канкурэнта «Беларуськалія» — «Уралкалія».

«Былі падазрэнні, былі заявы «ну глядзіце, гэта ж нашы калегі, сябры, мы можам вазіць свой беларускі калій пад выглядам расійскага калію». Але нічога такога, мяркуючы па ўсім, не адбываецца», —

адзначае Лойка і даводзіць, што, на яе погляд, гэта зусім не выпадкова:

«Я не выключаю таго, што ўся гэтая схема і ўплыў рускіх — гэта вельмі настаялая, вельмі халодная, узважаная і разважлівая помста за 2013 год».

Як згадвае Лойка, у 2013 годзе «Расія з'ела жорсткі, грубы, відавочна недружалюбны наезд Беларусі з развалам Беларускай калійнай кампаніі, створанай двума саюзнікамі, сябрамі».

Тады Беларусь аднабакова спыніла супрацоўніцтва ў межах агульнай калійнай кампаніі. Яна абвінаваціла расіян у празмерным карысталюбстве і абмежаванні даходаў. Быў арыштаваны расійскага топ-менеджар Уралкалія — Баўмгертнер. Іншыя топ-менеджары былі абвешчаны ў міжнародны вышук праз Інтэрпал.

Хоць канфлікт праз некалькі месяцаў згарнуўся і Баўмгертнэра адпусцілі, адчуванне «асадачку» засталося:

«Было тады цікава, наколькі ўвогуле Расія гатовая гэта ўсё цярпець. Вашага топ-менеджара саджаюць у «амерыканку», публічна зневажаюць, паказваюць відэа, дзе ён стаіць на расцяжцы. Здавалася, што крыўда такая ёсць».

Лойка прыгадвае, што праз чатыры-пяць гадоў пасля эпапеі задавала пытанне на гэты конт тым, каго яна закранула з расійскага боку. Яны гаварылі, што ніякага асадачку не засталося. Па яе словах, бізнэсмены заўважылі, што прызвычаіліся да таго, што іх нехта кідае, крыўдзіць, прыніжае.

«Але нехта мог затаіць крыўду», — лічыць Лойка.

«З тых часоў кампанія памяняла ўладальніка на прыватнага, але дастаткова блізкага да дзяржавы. Тэма Беларусі ёй не чужая. Я б сказала, што не выключаю гэтую версію, не лічу яе чыста канспіралагічнай. Бо і тэма ёсць, і матыў ёсць», — даводзіць сваю пазіцыю Лойка і дадае:

«Тое, што беларусам дастаткова некамфортна ва Усць-Лузе, таксама відавочна. І таму жаданне дамовіцца [з Захадам] ў Лукашэнкі павінна быць дастаткова вялікім».

Каментары14

  • *
    25.05.2025
    Расейская партыя і іх прыхільнікі патрабуюць санкцыі на калій з Беларусі, але калій з Масковіі не пад санкцыямі. Яго купляюць нават ў Эўропе, асабліва тыя хто больш за ўсё гучна выказвае "заклапочаннасць" наконт што дзённых злачынствах Масковіі ва Украіне.
  • Вожык
    25.05.2025
    Як бачым калій з Масковіі (краіны-агрэсаркі) кепска не пахне.
    А як зняць ці паслабіць санкцыі з Белкалія то візг на ўсю Эўропу. І гэта пры тым што Уралкалій не пад санкцыямі.
    Калій з Масковіі не пад санкцыямі.
  • Ў
    25.05.2025
    Як візы паслабіць народу які ненавідзіць лукавага, каб той мог збегчы хоць на некаторы час, то не, — вы вінаваты ў тым што лукавы даў тэрыторыю для агрэсіі. А як КАЛІЙ на Масковіі купляць фінансуючы бюджэт краіны-агрэсаркі і бомбы што бомбяць Украіну, то гэта іншае.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць