Грамадства11

Увялі новыя правілы, якія рэгулююць гульнявы бізнэс

Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ «Аб дзейнасці ў сферы гульнявога бізнэсу», паведамляе прэс-служба палітыка. Асноўная заяўленая мэта дакумента — наводзіць парадак у галіне гульнявога бізнэсу і ўзмацніць кантроль за яго працай.

Фота ілюстрацыйнае

Указ уводзіць больш строгія правілы для ідэнтыфікацыі гульцоў. Цяпер зарэгістравацца ў інтэрнэт-казіно можна будзе толькі асабіста ў сапраўднай гульнявой установе або праз відэасувязь у інтэрнэце.

Запісы з камер відэаназірання будуць захоўвацца не 30, а 60 дзён. Таксама дазваляецца выкарыстоўваць гульнявыя аўтаматы, якім больш за 10 гадоў, але толькі калі яны адпавядаюць тэхнічным патрабаванням і ўключаныя ў дзяржаўны рэестр.

Уводзяцца новыя абмежаванні:

  • забараняецца мець больш за адзін гульнявы рахунак;
  • нельга гуляць па просьбе або даручэнні іншых асоб;
  • арганізатарам забараняецца выдаваць грошы, карткі ці іншыя сродкі аплаты, калі ў кліента няма ўласных сродкаў;
  • банкі і фінансавыя арганізацыі не могуць пералічваць грошы замежным арганізатарам азартных гульняў.

Каб прадухіліць махінацыі, выкарыстанне крыптавалюты для ставак і выйгрышаў будзе дазволена толькі праз кампаніі — рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій, якія працуюць як крыптаплатформы.

Таксама дакумент вызначае, як будуць правяраць, ці належаць грошы канкрэтнай асобе, каб дапусціць яе да ўдзелу ў гульні.

Каментары1

  • .
    06.06.2025
    "Асноўная заяўленая мэта дакумента — наводзіць парадак у галіне гульнявога бізнесу і ўзмацніць кантроль за яго працай."

    А рэальная - збіраць самім (сямейнаму бізнесу) тыя грошы азартных гульцоў з залежнасцямі, якія раней ішлі за мяжу.

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць