Вайна33

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену

Першая расійская калона з 1212 целамі ўкраінскіх вайскоўцаў прыбыла ў раён абмену. А ўсяго іх будзе перададзена больш за 6000, паведаміў прадстаўнік расійскай перамоўнай групы генерал-лейтэнант Аляксандр Зорын.

Скрыншот з відэа

Аляксандр Зорын не называе месца, куды даставілі целы ўкраінскіх загінулых вайскоўцаў, але мяркуючы па фоне, на якім ён робіць сваё відэапаведамленне, гэта Беларусь — сярод сцягоў на флагштоках ёсць і дзяржаўны беларускі. 

Скрыншот з відэа

Паводле слоў Аляксандра Зорына, гэтая калона з целамі — першая з запланаваных чатырох. Пасля яе будуць два чыгуначныя эшалоны і адзін аўтамабільны, кожны з якіх прывязе яшчэ па 1200 целаў. Агульная колькасць, такім чынам, складзе больш за 6000 целаў.

Што тычыцца абмену ваеннапалоннымі, то расійскі генерал пацвердзіў, што будзе, як раней анансавалася, абмен усіх на ўсіх цяжкапараненых і цяжкахворых вайскоўцаў, а таксама тых, якія маладзейшыя за 25 гадоў. 

Паводле яго слоў, Расія ўжо склала і перадала свой спіс з 640 чалавек, якіх хацела б атрымаць паводле абмену ад украінцаў. Украінскі ж бок пакуль, маўляў, працэс запавольвае як па абмену целамі, так і па абмену палоннымі.

Украінскі бок называе падобныя заявы «маніпуляцыямі і спробамі выкарыстоўваць адчувальныя гуманітарныя тэмы ў інфармацыйных мэтах» і заклікае Расію «вярнуцца да канструктыўнай працы».

Каментары3

  • Обмен это про базар, передача
    07.06.2025
    Не мутите воду уважаемая редакция
  • Кальян
    08.06.2025
    Мабыць, з Курскай вобласци
  • .
    08.06.2025
    Целы не давезлі з Расеі да беларуска-ўкраінскай мяжы (на якой знялі Зорына).
    Фуры заставаліся ў Бранскай вобласці РФ.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць