Свет11

Зяленскі назваў расіян «ідыётамі» за прапанову прыпыніць агонь на 2-3 дні

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на адмыслова праведзенай праз Zoom прэс-канферэнцыі пракаментаваў вынікі сённяшніх перамоў украінскай і расійскай дэлегацыі. У прыватнасці, ён выказаўся пра прапанову Масквы аб перамір'і на 2-3 дні для таго, каб сабраць целы загінулых салдат.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

«Яны гатовыя на спыненне на 2-3 дні, каб забіраць забітых з поля бою. Я лічу — ідыёты, таму што, у прынцыпе, спыненне агню трэба для таго, каб не было забітых», — заявіў Зяленскі.

Ён таксама сказаў, што ў будучыні ўсё ж такі будзе прапрацоўвацца сустрэча паміж Расіяй і Украінай на ўзроўні лідараў краін:

«Што тычыцца сустрэчы лідараў, мне сказаў Умераў, што яны лічаць, што над гэтым можна працаваць у канцы гэтага месяца — пачатку наступнага».

Таксама Зяленскі падтрымаў прапанову прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана аб магчымай арганізацыі сустрэчы чатырох прэзідэнтаў:

«Я меў размову з прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам. І сапраўды, ад яго быў сігнал, як я стаўлюся, калі будзе сустрэча чатырох лідараў — ён, прэзідэнт Амерыкі, Пуцін і я. Я яму сказаў, што сустрэчу на ўзроўні лідараў я падтрымліваю, таму што ў мяне ўражанне, што спынення агню без нашай сустрэчы не будзе».

Пры гэтым ён адзначыў, што ЗША і ЕС пачалі ўзгадняць новы пакет санкцый супраць Расіі.

«Можа, трэба яшчэ пару нейкіх захадаў, і расіяне паспрабуюць паводзіць сябе як людзі».

Цяпер жа праз расійскія масіраваныя атакі ва Украіне ўзнік дэфіцыт газу на даволі вялікую суму:

«У нас ёсць дэфіцыт, я не хачу цяпер казаць вам на якую суму, на дастаткова вялікую суму. Мы перажываем гэта праз тое, што былі масіраваныя атакі па газасховішчах, а таксама па інфраструктуры здабычы газу. І гэта было з восені мінулага года», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, Украіна абмяркоўвае здзелку на пастаўку газу з Нарвегіі на $1 млрд.

Зяленскі пацвердзіў планы хуткага новага вялікага абмену палоннымі. Паводле яго слоў, абмен плануецца па формуле «1000 на 1000», але магчымы таксама дадатковы «200 на 200», паколькі Украіна падняла пытанне адносна іншых вайскоўцаў, палітвязняў і журналістаў.

«Асобна спісамі мы абмяняемся з расіянамі на гэтым тыдні. Таксама будзе верыфікацыя — спадзяемся, што гэтым разам яны перададуць спісы загадзя», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Каментары1

  • ::
    02.06.2025
    «Делегация России вела себя немного спокойнее, хотя всё ещё нагло. Возможно, нужно ещё несколько каких-то мероприятий, и россияне попробуют вести себя как люди», - добавил президент Украины.

    Поддерживаю.

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць10

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі паспяховыя ўдары па трох мастах на Данбасе

Пры якой тэмпературы ў транспарце абавязаныя ўключаць кандыцыянеры?1

У Беларусі ствараюць Акадэмію нацыянальнай адукацыі20

«Адчуванне, што трымаеш у руках жэле». У Мінску цяпер можна схадзіць у госці да звяркоў, якія вельмі любяць людзей

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

У Бабруйску спёка сёння днём рэзка змянілася на непагадзь ФОТЫ і ВІДЭА2

«У басейнах стоячы месца няма». Мінчукі рванулі на пляжы і ў аквазоны — і засталіся расчараваныя2

Сёння ўначы над Беларуссю ўзыдзе Клубнічны Месяц. Чаму яго так называюць?

«Штурмы ў крэдыт». Чым адрозніваецца фронт у справаздачах расійскага Генштаба ад рэальнасці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць10

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць