Грамадства11

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу

Каля дзесяці гадоў таму Уладзімір вырашыў адысці ад асноўнай дзейнасці і цалкам прысвяціць сябе невялікаму гадавальніку саджанцаў у Гаішчы. За гэтыя гады ён назапасіў досвед, таму можа параіць пачаткоўцам-садоўнікам, што рабіць, калі надвор’е то цешыць, то засмучае, піша газета «Прысталічча».

Першае, што трэба зрабіць, — вызначыцца, дзе захоўваць будучы ўраджай. Без такога сховішча прадукцыя прападае: нешта склююць птушкі, частка пладоў падмярзае, а тое, што застаецца, проста няма куды змясціць. Уладзімір з жалем адзначае, што сёлета ён не трапіў у дзяржаўную праграму падтрымкі фермераў, таму выкручваецца як можа. «Прыняў як непазбежнае, што сёлета з-за надвор’я будзе цяжка», — прызнаецца суразмоўца.

Аднак сумаваць Уладзіміру няма калі: спраў у гадавальніку хапае, а з работнікаў — толькі ён і яшчэ двое. Падпускаць да працы іншых, менш дасведчаных у вырошчванні саджанцаў, мужчына не хоча. Да таго ж, калі сезон збору ўраджаю завяршаецца, ён з гонарам думае: вось — вырасціў і захаваў сам!

— Цяпер (прынамсі ў нашым рэгіёне) ідуць дажджы, а для саду гэта — дабраславенне. Але калі раптам чакаецца ўраган, трэба быць гатовым да таго, што маладзенькія саджанцы могуць не вытрываць. Калі так здараецца, на наступны дзень мы аб’язджаем тэрыторыю і падлічваем колькасць загінулых дрэўцаў, — кажа суразмоўца.

Сёлета гадавальнік застаўся без парэчкі. Не варта чакаць і багатага ўраджаю яблыкаў: вясна была халодная і дажджлівая, таму пчолы не дапамаглі пладам завязацца.

Пацярпелыя дрэўцы выкапваюць і ўтылізуюць. Пры гэтым да страт Уладзімір ставіцца па-філасофску: ёсць магчымасць навучыцца працаваць у новых умовах.

— Надвор’е падкінула непрыемны сюрпрыз сёлета, але я ўжо разважаю, як з гэтым спраўляцца, — падкрэслівае Уладзімір. — Неабходна ўласнае сховішча, каб ураджай не прападаў. Хоць мы і спецыялізуемся менавіта на саджанцах, па плады прыходзяць жыхары з суседніх вёсак. Дзеля іх ёсць сэнс старацца.

Каментары1

  • даведка
    26.07.2025
    Крупные производили растениеводческой продукции уже объявили, что погиб весь урожай садовых, включая яблоки

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць