Грамадства2828

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Імя Алега Мядзведзя ёсць на Чорнай карце Беларусі. У яго ёсць таксама пашпарт прыкрыцця.

Святлана Ціханоўская паказала скрутак, які 10 жніўня 2020 года ёй перадаў начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Андрэй Паўлючэнка — перад прымусовым выездам Ціханоўскай з Беларусі.

Скрутак, перададзены Святлане Ціханоўскай 10 жніўня 2020 начальнікам ААЦ Андрэем Паўлючэнкам. Фота: Святлана Ціханоўская

Лідарка дэмакратычных сіл Ціханоўская сцвярджае, што толькі цяпер упершыню распячатала канверт і знайшла ў ім 15 тысяч еўра новымі купюрамі. У левым куце напісана «…ск» — магчыма, «Мінск». А вось пазнака ў цэнтры — «Медведю О.В.».

Хто гэты чалавек?

Імя Алега Уладзіміравіча Мядзведзя нанесена на Чорную карту Беларусі. Па стане на 2020 год ён быў супрацоўнікам групы «Альфа» КДБ Беларусі.

Алег Мядзведзь

Алег Мядзведзь нарадзіўся 28 студзеня 1974 года. У яго ёсць кватэра ў доме для сілавікоў на вуліцы Нёманскай у Мінску, а таксама лецішча пад Мінскам ў дачным таварыстве «Стралец-2014». Там, у Забалоцкім сельсавеце Смалявіцкага раёна, атрымалі ўчасткі пад будаўніцтва дзясяткі супрацоўнікаў групы «Альфа» КДБ.

Як паведамілі «Радыё Свабода» ў арганізацыі былых сілавікоў «Белпол», Алег Мядзведзь, акрамя пашпарта на сваё імя, мае таксама пашпарт прыкрыцця на імя Ніліна Алега Уладзіміравіча.

У чым менавіта заключыўся ўдзел гэтага Алега Мядзведзя ў спецаперацыі па высылцы Святланы Ціханоўскай, невядома. Аднак выглядае, што менавіта на яго імя былі выдадзены 15 тысяч еўра.

Каментары28

  • Жыве Беларусь
    07.08.2025
    Купіць мавікі для Палка Каліноу́скага?
  • Сергей Станиславский
    07.08.2025
    Не верю
  • Плюшч
    07.08.2025
    Хворбз, а як можна дэкляраваць тое, чаго ня ведаеш?

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць