Свет1616

Ушакоў: Амерыканцы зрабілі нам прапанову, якая нам падалася прымальнай

Памочнік Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў сказаў, што сустрэча Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа адбудзецца на наступным тыдні.

Уладзімір Пуцін і пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф. Фота Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Амерыканцы зрабілі нам прапанову, якая нам падалася прымальнай», — заявіў 7 жніўня расійскім журналістам памочнік Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў.

Ушакоў сказаў, што сустрэча Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа адбудзецца на наступным тыдні. Яе месца ўжо вызначанае, але пакуль яно не называецца.

Учора крыніцы ў заходніх урадах паведамлялі, што сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп 6 жніўня ўвечары неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы.

Еўрапейскія кіраўнікі, якія раней спрабавалі арганізаваць перамовы па спыненні агню ва Украіне, пагадзіліся з ініцыятывай Трампа.

Зяленскі сам удзельнічаў у гэтай размове і пазней адзначыў, што «здаецца, Расія цяпер больш схільная да перамір’я».

У размове, акрамя Трампа і Зяленскага, таксама ўдзельнічалі прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа і спецыяльны пасланнік Трампа Стыў Уіткаф, які сёння сустракаўся з Пуціным у Маскве.

Нямецкае выданне Bild, у сваю чаргу, напісала, што Дональд Трамп стэлефанаваўся з Фрыдрыхам Мерцам і сказаў, што сустрэча Уіткафа была больш прадуктыўнай, чым чакалася. 

Каментары16

  • Имя
    07.08.2025
    Валет Шкловский очень хочет Минска-3
  • бабруйчанін
    07.08.2025
    Калі да інаугурацыя Д.Трамп патэлефанавал першы раз да ВВПу переканался чарговы раз нідасведчаны...слабак
    Пасля рашучых суперрашычых разьюшаных слоў ультіматума у адказ пачць
    Не надо Д.ональд.е очаровыватся чтоб не разачаровыватся)))
    Прыйсці з прапановай Мілый давай начнем сначало ))
  • Tut
    07.08.2025
    Санкцыі з рф здымаюцца, акупаваныя тэрыторыі прызнаюцца, гандаль нафтай і газам аднаўляецца.
    Украіна застаецца без захопленых тэрыторый і падаць у суд за напад і забойства украінцаў не можа.
    Усё на баку рф.
    Выглядае як здрада.

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць