Усяго патроху

Жанчына знайшла ў лесе пад Віцебскам «зуб д'ябла»

9 жніўня намесніца кіраўніка Суражскага лясгаса ў Віцебскім раёне Лілія Красоўская разам з сям’ёй падчас прагулкі ў лесе знайшла рэдкі для Беларусі грыб — «зуб д’ябла», або Гіднэлум Пека. У паўночным рэгіёне краіны яго заўважылі ўпершыню, піша «СБ — Беларусь сегодня».

Грыб адразу кінуўся ў вочы з-за белага капялюшыка з ярка-чырвонымі кроплямі, якія ўтвараюцца ў працэсе гутацыі. Гэтыя кроплі ўтрымліваюць пігмент атраменцін з антыбактэрыйнымі ўласцівасцямі.

Грыб не ядомы праз сваю моцную горыч, але ён не атрутны; у народнай медыцыне ягоны настой выкарыстоўваюць, напрыклад, пры лячэнні сінякоў.

Гіднелум Пека расце пераважна ў кіслай глебе хвойных і змяшаных лясоў, найчасцей у Паўночнай Амерыцы і Еўропе, значна радзей у Азіі. У Беларусі сустракаецца вельмі рэдка, таму кожная знаходка цікавіць і грыбнікоў, і вучоных.

Акрамя таго, у той жа дзень сям'я ўбачыла і сфатаграфавала яшчэ адзін рэдкі экзэмпляр з характэрнай карычневай пустой ножкай — каштанавы грыб. Раней ён высока цаніўся за смакавыя якасці, асабліва ў сушаным выглядзе, а цяпер адносіцца да чырванакніжных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць