Грамадства66

Латушка: Званок Трампа Лукашэнку можа быць звязаны з магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі

Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка выказаў у сваім тэлеграм-канале ўласную версію, дзеля чаго магла адбыцца тэлефонная размова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Аляксандрам Лукашэнкам.

Павел Латушка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Важна выказаць падзяку Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі за тое, што тэма вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі знаходзіцца ў прыярытэтным фокусе ўвагі прэзідэнта Дональда Трампа.

Неабходна падтрымліваць намаганні прэзідэнта ЗША і Дзярждэпартамента ЗША па вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Мяркую, што тэлефонная размова магла адбыцца ў сувязі з патэнцыйнымі зменамі геапалітычнага характару і магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі па пытанні перамір’я ў вайне Расіі супраць Украіны.

Аб’яднаны пераходны кабінет неаднаразова перадаваў свае прапановы амерыканскаму боку па пытанні выканання рэжымам умоваў для прыпынення санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Нам важна прытрымлівацца паслядоўнай пазіцыі: вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій і дэкрыміналізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі могуць стаць перадумовамі для прыпынення санкцый і пачатку нацыянальнага дыялогу для вырашэння ўнутрапалітычнага крызісу.

Лічу, што вырашэнне пытанняў рэгіянальнай бяспекі без урэгулявання ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі немагчыма», — піша Павел Латушка.

Каментары6

  • Лёлік з-пад Лімасола
    15.08.2025
    мінскія дамоўленнасці зараз - ну смешна ж
  • Пан Усялян
    15.08.2025
    Стратэг... Стратэг... Я тактык
  • Язык без касцёў
    15.08.2025
    Дарагі Латушка, ты відаць зусім не сочыш за павесткай. Гэты званок звязаны з запланаваным Круглым сталом са Святланай Ціханоўскай. Патэлефануй Дзянісу Кучынскаму ці Крысу Сміту і ўдакладні перад тым, як пісаць гэтую трасцу.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць