Грамадства11

Перад вучэннямі «Захад-2025» выпрабавалі «аўтаматычную сістэму кіравання войскамі»

28 жніўня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра паспяховае завяршэнне дзяржаўных выпрабаванняў новага праграмнага комплексу, які забяспечвае аўтаматызаваную сістэму кіравання войскамі. Як адзначыў начальнік сувязі Узброеных сіл Вадзім Раманіў, сістэма была пратэставаная ў рэальных умовах і ў маштабах, набліжаных да баявых.

Фота: «Ваяр»

Заключным этапам перад агульнымі вучэннямі «Захад-2025» сталі аператыўна-спецыяльныя вучэнні войскаў сувязі. Асаблівасцю гэтых вучэнняў было выкарыстанне беспілотнікаў для пашырэння магчымасцяў сувязі: напрыклад, з дапамогай дрона, які пераносіць рэтранслятар, можна значна павялічыць далёкасць радыёсігналу.

Акрамя таго, войскі сувязі адпрацоўвалі ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы і разведкі ў рэжыме рэальных перашкод і праверкі стойкасці сістэм.

Па словах Вадзіма Раманіва, беларускі і расійскі бакі загадзя ўзгаднілі пытанні сумяшчальнасці сродкаў сувязі. На беларускіх прадпрыемствах забяспечылі, каб розныя комплексы маглі працаваць разам без збояў і выконваць пастаўленыя задачы. Ён падкрэсліў, што праблем з гэтым няма, існуюць толькі розныя спосабы арганізацыі сувязі.

Каментары1

  • Жизнь - портянка
    28.08.2025
    "Першы, першы! Я - другi... Перадай старшаму брату, шо я вызываю падкрапленне!" - вот и вся их "автоматическая система управления войсками".

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць