Вайна33

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу

Аналітыкі праекта DeepState паведамляюць, што расіяне трэці раз пасля выпадкаў каля Суджы і ў Аўдзееўцы выкарысталі трубы для пранікнення сваіх груп.

Уваходы ў трубу знаходзяцца ў раёне Лімана Першага. Для перамяшчэння ў трубе выкарыстоўваюцца спецыяльна распрацаваныя ляжанкі на колах, а таксама электрасамакаты, дзе дазваляе вышыня. Маршрут да ўскраін Купянска займае прыблізна 4 дні, таму па дарозе зроблены спецыяльныя месцы для адпачынку і запасы правізіі.

Такім чынам арганізаваныя групы праціўніка без сур’ёзных страт дабіраюцца да Рэдзькаўкі, а далей перамяшчаюцца на поўдзень у лес, які яны кантралююць. Пасля гэтага рассейваюцца ў Купянску і даходзяць да чыгункі, паведамляе праект.

Нагадаем, што ў выніку наступу ўкраінскіх войск у жніўні 2024 года была захоплена частка тэрыторыі Курскай вобласці Расіі, уключаючы горад Суджа. У сакавіку 2025 года каля 100 расійскіх вайскоўцаў прайшлі па газаправодзе да пазіцый УСУ ў Суджы.

Каментары3

  • Адоль
    13.09.2025
    Расейцы, безумоўна, гэтым паказваюць сваю кемлівасць, але не зразмела, чаму украінцы, ведаючы пра гэты трук не прадпрымуць адпаведных захадаў процідеяння?
  • За апошнія 1000 дзён маскоўская імпэрыя захапіла менш за 1% тэрыторыі Ўкраіны
    13.09.2025
    вам НН даўно патрэбны вайсковы эксперт , Лічбы і карты не хлусяць. За апошнія 1000 дзён маскоўская імпэрыя захапіла менш за 1% тэрыторыі Ўкраіны — нягледзячы на больш як мільён стратаў.
  • Сатурн
    14.09.2025
    Что мешает украинцам подорвать эту трубу?

Цяпер чытаюць

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя4

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску80

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт4

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя4

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць