Свет77

Камбоджа і Тайланд падпісалі мірнае пагадненне ў прысутнасці Трампа

Падчас свайго азіяцкага турнэ прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наведаў Малайзію, дзе ў яго прысутнасці лідары Камбоджы і Тайланда падпісалі пашыранае пагадненне аб спыненні агню.

Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Трамп назваў падзею «знамянальным днём для ўсіх жыхароў Паўднёва-Усходняй Азіі».

«Сёння знамянальны дзень для ўсіх жыхароў Паўднёва-Усходняй Азіі: мы падпісваем гістарычнае пагадненне, якое пакладзе канец ваеннаму канфлікту паміж Камбоджай і Тайландам», — сказаў Трамп.

Канфлікт на мяжы паміж Камбоджай і Тайландам абвастыўся ў канцы ліпеня 2025 года пасля таго, як тайскія салдаты падарваліся на мінах, якія, як сцвярджаў Бангкок, былі закладзеныя камбаджыйцамі.

Ужо 26 ліпеня Трамп правёў тэлефонныя размовы з прэм'ер-міністрам Камбоджы і выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Тайланда, заявіўшы, што «абодва бакі імкнуцца да неадкладнага спынення агню і міру». 28 ліпеня лідары краін пры ўдзеле прэм'ер-міністра Малайзіі Анвара Ібрагіма дамовіліся пра «неадкладнае і безумоўнае» спыненне агню. Цяперашняе падпісанне ў Малайзіі замацоўвае тыя папярэднія дамоўленасці.

Каментары7

  • 453543
    26.10.2025
    Калі я назіраю яго "мірныя" патугі па набіранню ачкоў для атрымання Нобелеўскай прэміі, мне раптоуна ўспамінаецца анекдот.
    Я Джон Сміт пабудаваў у сваёй вёсцы патрэбны ўсім жыхарам мост праз раку, але ніхто не называе мяне Джон-мостабудаўнік. Я пабудаваў для жыхароу царкву, але ніхто не называе мяне Джон-Святы. Але, варта было мне адзін раз палюбіць казу, як усе сталі клікаць мяне Джон-козачка.
    Так тут i у нас: трэба было б менш недакурка шчасьціць.
  • Янка
    26.10.2025
    Трамп усё болей ператвараецца ў шлюбнага генерала і прыгожую дэкарацыю для любых лакальных дамоў аб прыпыненні спрэчак, калі абедзьвум бакам проста карысна нейкім чынам прадэманстраваць свае пазітыўнае стаўленне да ЗША
  • Ё
    26.10.2025
    453543, Паменьш слухайце левай прапаганды супраць Трампа. Калі пачытаць яе, то Трамп у ёй пабыў фашыстам, а зараз прапаганда не задаволена яго мірнымі ініцыятывамі, маўляў іх зашмат. Каді ж паглядзець Нобелеўскія прэміі міру за апошнія 10 гадоў, то Трамп аб’ектыўна зрабіў больш за палову атрымаўшых прэміі. Абаме прэмію, нагадаю, далі за дыялог з мусульманскім светам. Трамп зараз гасіць штучна распаленыя Кітаем, Рашай і арабамі канфлікты, бо гэтыя канфлікты справакаваныя супраць ЗША, каб ЗША туды ўлезла з галавою і не вылезла. Таму Трамп робіць правільна, што недзе тушыць, а недзе сам падкідае дроваў.

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні20

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні20

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць