Грамадства

Ecolines аб'явіў, што на 30 кастрычніка адзін ягоны рэйс з Мінска ў Вільню застанецца

Аўтобусны перавозчык Ecolines паведаміў, што, нягледзячы на закрыццё літоўскім бокам мяжы з Беларуссю на цэлы месяц, 30 кастрычніка ў 13:00 адправіцца ягоны рэйс з Мінска ў Вільню. Аднак скарыстацца ім змогуць не ўсе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: granica_bypl / Telegram

Паехаць гэтым рэйсам могуць толькі людзі, якія належаць да адной з такіх катэгорый:

  • грамадзяне Літоўскай Рэспублікі і члены іх сем'яў;
  • грамадзяне дзяржавы — члена Еўрапейскага Саюза, дзяржавы Еўрапейскай эканамічнай зоны або Швейцарскай Канфедэрацыі і члены іх сем'яў;
  • іншаземцы, якія вяртаюцца ў Літоўскую Рэспубліку і маюць дзейны дазвол на жыхарства ў Літоўскай Рэспубліцы.

Набыць квіток можна ў касе кампаніі або на сайце ecolines.by, а таксама ў мабільным дадатку ECOLINES.

Усе іншыя рэйсы паміж Беларуссю і Літвой гэтай кампаніі адмененыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць