Свет

Прыбытак Ryanair узляцеў на 40% дзякуючы нежаданню еўрапейцаў лятаць у ЗША

Лаўкостар Ryanair паведаміў пра рэзкі рост прыбытку ў першай палове фінансавага года. Авіякампанія тлумачыць выдатныя вынікі зменай турыстычных паводзін еўрапейцаў, якія ўсё часцей выбіраюць мясцовы адпачынак замест падарожжаў праз Атлантыку.

Кіраўнік Ryanair Майкл О’Ліры. 8 кастрычніка 2025 года. Фота: Fernando Sanchez / Europa Press via Getty Images

Як піша Financial Times, з красавіка па верасень прыбытак авіякампаніі дасягнуў 2,89 мільярда еўра ў параўнанні з 2,06 мільярда еўра за аналагічны перыяд летась. Агульная выручка вырасла на 13%, склаўшы 9,82 мільярда еўра.

Па словах кіраўніка групы Ryanair Майкла О’Ліры, асноўным рухавіком росту стала «нежаданне» еўрапейцаў праводзіць адпачынак у Злучаных Штатах.

«Трансатлантычныя перавозкі, цэны на якія рэзка растуць, былі вельмі абмежаваныя гэтым летам. Усё больш сем’яў застаюцца дома і праводзяць адпачынак у Еўропе, асабліва ў Міжземнамор’і», — адзначыў О’Ліры.

Дзякуючы росту попыту і больш ранняй, чым чакалася, пастаўцы некаторых самалётаў Boeing 737 Max 8, кампанія Ryanair павялічыла свой гадавы прагноз пасажырапатоку з 206 мільёнаў да 207 мільёнаў чалавек. Новыя самалёты дазволяць лаўкостару дадаць магутнасці ў зімовы перыяд, у тым ліку на Каляды і Новы год.

Паводле слоў О'Ліры, кампанія таксама спадзяецца атрымаць выгаду ад падзення цэн на нафту і ваганняў курсу даляра ЗША. Яна застрахавала кошт паліва на наступны год па цане ніжэй за 67 даляраў за барэль, у параўнанні з 76 далярамі, якія яна плаціць у гэтым годзе. Гэта дазволіць зэканоміць каля 650 мільёнаў еўра на выдатках на паліва.

Аднак О’Ліры падкрэсліў, што гэтыя сродкі будуць выкарыстаны не для неадкладнага зніжэння цэн на квіткі, а для папаўнення грашовых рэзерваў на выпадак наступнага глабальнага шоку (напрыклад, новай пандэміі або эканамічнага спаду).

Дзякуючы пастаўкам новых самалётаў і моцнаму попыту, О’Ліры ўпэўнены, што ў наступныя восем гадоў авіякампанія павялічыць гадавы пасажырапаток да 300 мільёнаў чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць