Грамадства77

Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць

Абноўлены мост цераз Прыпяць у Мазыры пасля двух гадоў рэканструкцыі быў урачыста адкрыты 6 лістапада ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі. Новы мост стаў больш шырокім, там з’явіўся ліфт і, як абяцаюць, арыгінальная падсветка.

На цырымонію былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў дарожных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве моста, жыхары Мазырскага раёна. «Па існуючай традыцыі да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі людзям падносяць падарункі — значныя, маштабныя аб'екты, і абноўлены мост — адзін з іх», — напісала Белта.

Ранейшы мост цераз Прыпяць на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1958 годзе. Праз дзесяцігоддзі эксплуатацыі яму спатрэбілася рэканструкцыя. Работы вяліся на працягу двух гадоў.

Абноўлены мост стаў больш шырокім (10 метраў замест сямі), на ім абсталяваны аглядная пляцоўка на новай вантавай арцы, ліфт з боку Мазыра, «арыгінальная» падсветка.

Сам мост дзякуючы вантавай арцы і падсветцы яшчэ да адкрыцця стаў аблюбаванай фотазонай для жыхароў Мазыра, піша Белта.

Каментары7

  • пер фото
    06.11.2025
    Стоят в унынии.
  • Юзік
    06.11.2025
    На старым мосце на абадвух баках маста былі лесвіцы, даволі крутыя і высокія. Цяпер, відаць у рамках палітыкі безбар'ернага асяроддзя, зрабілі ліфт, але. як тут пішуць, чамусьці толькі "з боку Мазыра" ? Сапраўды? А на процілеглым беразе як, толькі пешкі?
  • SK
    06.11.2025
    А адкрыць дзьверы турмаў слабо?

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць