Кіно1515

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская

Сусветная прэм’ера стужкі пад назвай «Не створаныя для палітыкі» (Not made for politics) адбудзецца на 29‑м эстонскім кінафестывалі «Цёмныя ночы» (Black Nights). Для рэжысёркі Волі Чайкоўскай гэта дэбютны поўнаметражны дакументальны фільм, над якім яна працавала апошнія пяць гадоў.

Святлана Ціханоўская. Кадр з фільма «Не створаныя для палітыкі» / Allfilm, Yuzu Productions, Sorrento Productions

Падчас пратэстаў 2020 года рэжысёрка Воля Чайкоўская знаходзілася за мяжой. Там яна актыўна ўдзельнічала ў акцыях салідарнасці. Так Воля сама стала гераіняй уласнага фільма пра беларусак у палітыцы, далучыўшы туды гісторыі яшчэ трох жанчын — Святланы, Надзеі і Машы. Іх мужчыны былі кінутыя ў беларускія турмы, а самі яны былі вымушаныя не толькі несці на сабе цяжар жонак палітвязняў, але і супрацьстаяць дыктатуры Лукашэнкі.

Вядома, аповед пра беларусак у палітыцы не быў бы поўным без гісторыі Святланы Ціханоўскай — менавіта пра яе фігуру і ролю ў палітычных працэсах даведаюцца гледачы стужкі.

Надзея Зелянкова і Воля Чайкоўская. Кадр з фільма «Не створаныя для палітыкі» / Allfilm, Yuzu Productions, Sorrento Productions

«Шкада, што я не магу зняць усіх беларускіх жанчын, якія адыгралі і працягваюць мець падставовую ролю ў беларускай рэвалюцыі! Шкада, што хронаметраж аднаго фільма і мае ўласныя магчымасці так абмежаваныя. Для мяне асабіста гэта стала падарожжам, што змяніла жыццё.

Увесь працэс рэжысуры, прадусавання і выканання мноства іншых роляў у праекце быў неверагодна звілістым, але таксама поўным радасці, ведаў і надзеі. Я спадзяюся, што ў гэтыя нестабільныя і складаныя часы фільм ізноў прыцягне ўвагу да маёй роднай краіны Беларусі, да яе змагання за волю і дэмакратыю, а таксама да жыццёва важнай ролі кожнай жанчыны ў супрацьстаянні патрыярхальнай тыраніі», — выказала надзею рэжысёрка.

Воля Чайкоўская — беларуская кінематаграфістка і арт-менеджарка. Яна арганізоўвае фестываль «Паўночнае ззянне» і з’яўляецца сузаснавальніцай Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA). Дарэчы, сёлетняе «Паўночнае ззянне» ў самым разгары — фільмы даступныя для прагляду як афлайн, так і анлайн.

Каментары15

  • XX XY
    06.11.2025
    Толькі пра беларусак? А гэта часам не гендарная дыскрымінацыя і мізандрыя? Дзе рэакцыі гендарных даследчыЦ?!
  • Школа - база
    06.11.2025
    Чакаю, калі з'явіцца фільм пра беларусак настаўніц у падліковых камісіях на выбырах. Такое кіно пра жанчына і той народ. І Ярмошыну як ветэранку-гераіню ЦВК.
  • Не маніце
    06.11.2025
    Кіно з гэтай гераіняй не выходзіць, а выйшла пяць гадоў таму.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць