Культура2424

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна

З вёскі Слабодка Астравецкага раёна, што на пад’ездзе да памежнага пункта «Катлоўка — Лаварышкі» на беларуска-літоўскай мяжы, знік помнік паўстанцам 1863 года ў выглядзе велізарнага мяча. 

Помнік паўстанцам 1863 года ў Слабодцы Астравецкага раёна да знікнення. 

Пра знікненне помніка паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына».

Гранітны меч, напалову засаджаны ў зямлю, усталявалі ў 2013 годзе — да 150‑годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага. Цяпер на месцы манумента засталася толькі пляцоўка з каменных, быццам раструшчаных гэтым мячом, пліт.

Манумент паўстаў выключна на прыватныя сродкі і быў створаны як сімвалічнае ўшанаванне ўсіх, хто змагаўся і гінуў за свабоду краю.

Месца, дзе знаходзіўся помнік, у канцы верасня 2025 года. Фота: Яндэкс Карты
Месца, дзе знаходзіўся помнік. Фота: Яндэкс Карты

Аўтар помніка Ігар Засімовіч тлумачыў, што меч не толькі нагадвае пра зброю паўстанцаў, але і адсылае да старажытнай традыцыі: меч як крыж, якім благаслаўлялі воінаў і праводзілі загінулых. Два крыжы на рукаятцы — каталіцкі і праваслаўны — аб’яднаныя ў адну перакладзіну, што сімвалізавала еднасць хрысціян Беларусі ў барацьбе за яе волю.

На лязе быў выбіты пароль касінераў: «Каго любіш? — Беларусь! — То ўзаемна…»

Помнік стаяў на пагорку і стаў значнай кропкай гістарычнай памяці, прывабліваючы даследчыкаў, падарожнікаў і мясцовых жыхароў.

«Пагоня» на галоўцы мяча. Фота: Яндэкс Карты

З'яўленне помніка ў Слабодцы выклікала вострую рэакцыю ў шэрагу прарасійскіх актывістаў і рэсурсаў, у тым ліку сумна вядомага «Рэгнума». Яны заяўлялі, што помнік пастаўлены незаконна, і патрабавалі ад мясцовых уладаў яго знесці. Тады ў Гродзенскім аблвыканкаме пацвердзілі, што манумент пастаўлены без узгаднення, але падкрэслілі, што зносіць яго не збіраюцца, каб, маўляў, не даваць нагоды апазіцыі падняць інфармацыйны шум. 

Пасля таго помнік прастаяў яшчэ дванаццаць гадоў, але незаўважна і без якіх-небудзь тлумачэнняў знік, наколькі нам вядома, некалькі месяцаў таму. Хоць знос помніка цалкам упісваецца ў агульны ідэалагічны трэк вынішчэння памяці пра вызвольнае паўстанне 1863 года, дакладна невядома, ці было гэта рашэнне ўладаў, ці ініцыятыва ўласнікаў тэрыторыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Жыве Вечна Беларусь
    15.11.2025
    Нічога, прыйдзе час адновім... А помнікі маньякам бесам усякім там : ульяновым ( мянушка ленин), дзержинский, КАЛинин пойдуць на пераплау́ку
  • Ваван
    15.11.2025
    Жыве Вечна Беларусь, а как же советским солдатам ? Будешь и дальше терпеть?
  • 888
    15.11.2025
    Восенню 2024 ужо не было

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць