Грамадства

На Гомельшчыне за палітыку асудзілі двух прадпрымальнікаў

Праваабаронцы з «Гомельскай вясны» заўважылі, што ў «спіс экстрэмістаў», які 21 лістапада МУС папоўніла 30 новымі прозвішчамі, уключаныя два прадпрымальнікі з Гомельскай вобласці.

Андрэй Гармель. Фота з сацсетак

42‑гадовага гамельчука Андрэя Гармеля суд прызнаў вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Які канкрэтна прысуд ён атрымаў, праваабаронцы яшчэ высвятляюць, але вядома, што пакаранне не прадугледжвае зняволення — хутчэй за ўсё, гэта абмежаванне волі без накіравання ў спецустанову.

Падрабязнасці абвінавачання не агучваюцца, але можна меркаваць, што справа Гармеля звязаная з супрацоўніцтвам з каналам «Беларускі Гаюн».

Андрэй Гармель раней працаваў індывідуальным прадпрымальнікам у сферы рамонту камп’ютарнай тэхнікі.

43‑гадовага Андрэя Судзібора з Калінкавіцкага раёна асудзілі паводле артыкулу аб «распальванні варожасці». Прысуд, згодна з папярэдняй інфармацыяй, звязаны са зняволеннем — ці то праз «хімію», ці праз калонію. Праваабаронцы высвятляюць, за якія менавіта дзеянні ён быў асуджаны.

Судзібор таксама меў прадпрымальніцкі досвед: раней здаваў жыллё ў арэнду ў Мазыры, а ў 2024 годзе на ягонае імя ў Маскве быў зарэгістраваны гандлёвы дом, што займаўся будматэрыяламі і сантэхнікай.

Усяго ў «экстрэмісцкім» спісе цяпер 6019 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома13

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»2

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага4

На Мінск абрынулася моцная залева з градам ВІДЭА1

Віцэ-мэр Жодзіна звольніўся, адпрацаваўшы роўна год8

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць