Грамадства77

На карупцыі злавілі дырэктара Інстытута машынабудавання Акадэміі навук разам з намеснікам і бухгалтарам

Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў карупцыйныя схемы ў структурах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сярод фігурантаў — супрацоўнікі, звязаныя з распрацоўкай першага айчыннага электрамабіля, паведамляе СТБ.

Будынак Інстытута машынабудавання НАНБ. Фота: Яндэкс Карты

Паводле расследавання КДК, генеральны дырэктар Інстытута машынабудавання разам з намеснікам, галоўным бухгалтарам і галоўным эканамістам арганізавалі незаконную выплату прэмій «давераным» работнікам. Гэтыя людзі здымалі грошы з картак і перадавалі кіраўніцтву, пасля чаго сродкі дзялілі паміж чатырма ўдзельнікамі схемы. Пры гэтым сярэдні заробак дырэктара складаў 10—11 тысяч рублёў, але львіную долю ўсіх «левых» сродкаў забіраў сабе ягоны намеснік.

Прозвішчы ў гэтым паведамленні не называюцца, але вядома, што генеральным дырэктарам Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАНБ з 2014 года з'яўляецца Сяргей Паддубка. На сайце ўстановы прысвечаная яму старонка ёсць дагэтуль. На ёй сярод іншага згадваецца, што 23 студзеня 2025 года Паддубка атрымаў падзяку ад кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыя Крутога «за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значныя дасягненні ў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі».

Акрамя таго, КДК выявіў у гэтым інстытуце факты махлярства пры закупках абсталявання — напрыклад, патрабавалі павысіць кошт электрабатарэі, а таксама спрабавалі рэалізаваць падобныя схемы пры праектах па вадародных устаноўках.

Карупцыйныя эпізоды знайшлі і ў іншых установах НАН: дырэктар аднаго з філіялаў прадпрыемства цэнтрабежнай тэхнікі на працягу некалькіх гадоў атрымліваў адкаты ад расійскіх кампаній, а кіраўнік гродзенскага інстытута збіраў незаконна налічаныя прэміі з падначаленых. Таксама зафіксаваныя выпадкі хабару ў кіраўніка дзіцячага аздараўленчага лагера, які таксама падпарадкоўваецца НАНБ.

Каментары7

  • leha
    25.11.2025
    не прайшло і двух дзён. ці прайшло?
  • даведка
    25.11.2025
    По голове и голосу на видео, задержан Александр Белевич, непосредственно и занимавшийся разработкой первого и последнего белорусского электромобиля.
  • .
    25.11.2025
    З чаго вынікае, што падбрэхваць бяспечней, чым нешта рабіць.

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць