Грамадства3434

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю Euronews заявіла, што будучыня Беларусі наўпрост залежыць ад вынікаў вайны ва Украіне, і выказалася за неабходнасць дасягнення справядлівага і трывалага міру, а не часовага зацішша.

У размове з Euronews Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць улічвання беларускага пытання падчас перамоў пра мір ва Украіне і адзначыла неабходнасць усталявання доўгатэрміновай бяспекі ў рэгіёне: «Вядома, будучыня нашай краіны залежыць ад вынікаў вайны ва Украіне. І, вядома, мы ўсе хочам справядлівага і трывалага міру, а не проста часовага зацішша, якое дасць Расіі магчымасць перагрупавацца і зноў пачаць атакаваць.

Для нас важна, каб падчас гэтых перамоў аспект Беларусі таксама быў уключаны. Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза, каб Беларусь не страціла сваю незалежнасць. І таму нам патрэбная моцная Еўропа ў якасці гульца на гэтых перамовах, якая будзе голасам народа Беларусі.

Спадзяюся, што будзе адзінства вакол Украіны, вакол нашага рэгіёну. Што Украіне дадуць усё патрэбнае, каб перамагчы ў гэтай вайне. Мы не абавязкова павінны ісці шляхам прэзідэнта Трампа, бо ягоны падыход больш транзакцыйны. Але мы павінны больш стратэгічна думаць пра архітэктуру бяспекі на многія гады наперад», — сказала яна.

Каментары34

  • Беларусы
    11.12.2025
    Так мы живем в союзном государстве. Этого вполне достаточно. Украинцы тоже могли бы жить с нами. В своей стране. А не по всему миру кочевать.
  • ***
    11.12.2025
    Беларусь уже давно отдана Путину.
  • Filipp
    11.12.2025
    "Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза, каб Беларусь не страціла сваю незалежнасць"©
    Каб хтосці мог "не аддаць" Беларусь, яе спачатку трэба мець калі не ў кішэні, то хаця б у зону ўплыву.

Цяпер чытаюць

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае да сябе беларускіх дзяцей

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае да сябе беларускіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка ўгледзела ў хлебе кліпсу ад упакоўкі1

Flo ўзначаліла топ-100 найлепшых спажывецкіх тэхкампаній Еўропы1

Мішэль Абама давяла мужа да слёз на адкрыцці яго прэзідэнцкага цэнтра4

«Людзі працягваюць браніраваць». Што адбываецца з турамі праз Расію пасля ўдару па аўтобусе ў Бранскай вобласці10

Купалле заўтра будуць святкаваць у «Суле» і Азярцы

У Мінску цягнік насмерць збіў маладога мужчыну2

Чаму на мундыялі так шмат футбалістаў гуляюць у ружовых буцах?1

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага13

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае да сябе беларускіх дзяцей

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае да сябе беларускіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць