Здарэнні44

Жыхар Гомеля скраў у краме смачную каўбасу, але пакінуў пашпарт

Жыхара Гомеля прывабіла сыравяленая каўбаса ў прадуктовай краме на вуліцы Яфрэмава. Спачатку ён паспрабаваў незаўважна вынесці з гандлёвай залы некалькі палак каўбасы. А калі яго пабачыў ахоўнік, пачаў уцякаць.

22‑гадовы гамяльчук ужо быў асуджаны за хуліганства. Маючы яшчэ не пагашаную судзімасць, ён наважыўся на новае злачынства. Ён узяў са стэлажа ў краме дзве палкі каўбасы, схаваў іх пад куртку і накіраваўся да выхаду, абмінаючы касу, піша Belkagomel.by.

Несумленнага пакупніка заўважыў ахоўнік, дагнаў хлопца каля выхаду і прапанаваў вярнуць тавар. Але той пачаў вырывацца, выкінуў каўбасу і ўцёк. Толькі адышоўшы ад крамы на бяспечную адлегласць, ён зразумеў, што пакінуў у руках ахоўніка сваю сумку, а ў ёй — і асабісты пашпарт.

У той жа вечар ён выехаў у Расію па ваенным білеце, але быў там затрыманы і зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары Гомеля.

Каментары4

  • Смотрящий
    20.12.2025
    Это профессионал.
    Голодный,но не очень умный.
  • Последствия
    20.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Блестящее преступление
    21.12.2025
    И колбасы не поел, и судимость получит...

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць