Здарэнні

Непагадзь парушыла электразабеспячэнне ў Мінскай вобласці

Пагаршэнне надвор’я ўвечары 20 снежня прывяло да перабояў у электразабеспячэнні Мінскай вобласці. Прычынай аварый стала абледзяненне дрэў праз туман і галалёд, што выклікала падзенне галін на лініі электраперадачы, паведамляе «Мінскэнерга».

На вечар суботы аварыйна-аднаўленчыя брыгады працавалі ў чатырох населеных пунктах рэгіёна.

Спецыялісты папярэджваюць: пры выяўленні абарваных правадоў нельга набліжацца да іх бліжэй чым на 8 метраў. Пра такія выпадкі трэба неадкладна паведамляць у аварыйную службу па нумары 115.

Паколькі сіноптыкі прагназуюць далейшае пагаршэнне надвор’я, службы працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Энергетыкі РУП «Мінскэнерга» перайшлі ў рэжым павышанай гатоўнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць