Ежа

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было непрыемных наступстваў

Якія Каляды і Новы год без мандарынак? Сам іх аранжавы колер сімвалізуе святы.

Мандарыны ўтрымліваюць нямала глюкозы, якая стымулюе выпрацоўку інсуліну. Калі чалавек з'ядае занадта шмат садавіны за адзін прыём, то выпрацаваны інсулін парушае расшчапленне тлушчу, з-за чаго чалавек набірае вагу.

Калі ж есці гэтыя плады ва ўмеранай колькасці, яны прыносяць толькі карысць.

Дзённая норма — 5‑6 штук мандарынак сярэдняга памеру.

Але калі разава ў навагоднюю ноч з'есці болей, нічога дрэннага не здарыцца.

Разам з тым дактары кажуць, што кіслыя плады не рэкамендаваны людзям з захворваннямі стрававальнай сістэмы: гастрытам, калітам, язвавай хваробай, таксама пры праблемах з падстраўнікавай залозай і жоўцевым пухіром. 

І, як і любы іншы цытрус, мандарыны здольныя выклікаць алергію. Таму дзецям да трох гадоў іх лепш даваць не занадта шмат, а дзецям да года не даваць зусім.

Як правільна захоўваць мандарыны

Звычайна мы бяром столькі мандарынаў, колькі зможам з'есці за пару вечароў. Але калі за святы ў вас з'явіцца мандарынавая залежнасць і вы пачняце закупляць цытрусавыя ў прамысловых маштабах, важна памятаць аб простых правілах захоўвання. Аказваецца, проста дастаць іх з пакета і прыбраць у скрынку недастаткова.

Трэба нацерці скурку алеем, змясціць садавіну ў спецыяльны адсек халадзільніка і трымаць пры тэмпературы +6 градусаў.

Вельмі важны ўзровень вільготнасці, нельга даць ім засохнуць. Абавязкова зніміце з мандарынаў поліэтыленавы пакет і змясціце іх у сетку. Калі на галінках ёсць лісточкі, не абрывайце іх, так садавіна даўжэй захоўваецца.

Таксама важна не забываць, што перад транспарціроўкай усе цытрусавыя праходзяць абавязковую апрацоўку сярністымі злучэннямі. Таму перад ядой садавіну з крамы варта мыць цёплай вадой з мылам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць