Грамадства

Будынак былога кляштару ў Глыбокім зноў выставілі на аўкцыён

У Глыбокае зноў спрабуюць прадаць будынак былога кляштара кармелітаў. Ён раз за разам выстаўляецца на аўкцыён ужо некалькі гадоў, але купец дагэтуль так і не знайшоўся.

Фота: Віцебскаблмаёмасць

Па звестках Беларускай універсальнай таварнай біржы, чарговыя таргі прызначаныя на 23 студзеня 2026 года. Стартавая цана — усяго 42 рублі, а мінімальны крок аўкцыёну складае крыху больш за два рублі.

Двухпавярховы будынак кляштара кармелітаў з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Ён быў узведзены ў 1735 годзе. На яго тэрыторыі знаходзіліся жылыя карпусы, бібліятэка, шпіталь, аптэка і склады. У 1812 годзе ў кляштары некалькі дзён спыняўся Напалеон Банапарт.

У 1865 годзе манастыр быў закрыты, а на яго тэрыторыі ўзвялі праваслаўную царкву. Да нашых дзён захаваўся толькі адзін з трох карпусоў будынка.

11 гадоў таму суд прызнаў будынак былога кляштара кармелітаў бесгаспадарчым і перадаў яго ў камунальную ўласнасць. За апошнія тры гады некалькі разоў спрабавалі прадаць аб’ект з аўкцыёну за адну базавую велічыню, але безвынікова. 

Лот уключае двухпавярховы цагляны дом з падвалам агульнай плошчай каля 1280 квадратных метраў. Да яго прыкладаецца зямельны ўчастак на 10 сотак з правам арэнды на 40 гадоў. Будучы ўласнік абавязаны будзе захоўваць помнік, бо ён мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць