Грамадства1212

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан узнагароджаны «Знакам каманднага гонару». Узнагароду брытанскаму палітыку ўручыў дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан і дарадца Святланы Ціханоўскай у дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі. Фота: фэйсбук Дзяніса Кучынскага

Сустрэча прайшла 7 студзеня ў Лондане. Як паведаміў Кучынскі, падчас доўгай размовы яны абмеркавалі, як падтрымаць свабодную Беларусь і Украіну, а таксама важнасць адзінства дэмакратый у супрацьстаянні дыктатарам.

«Борыс Джонсан быў непахісным прыхільнікам свабоды ў нашым рэгіёне. У 2021 годзе ён стаў першым прэм'ер-міністрам, які прыняў Святлану Ціханоўскую ў рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт, 10. Гэтае смелае лідарства дапамагло ўзмацніць міжнароднае прызнанне дэмакратычных сіл Беларусі», — адзначыў дарадца.

Таксама ён нагадаў, што Джонсан быў сярод першых сусветных лідараў, хто прыехаў у Кіеў пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў 2022 годзе, прапанаваўшы Украіне беспрэцэдэнтную падтрымку.

Ад імя Ціханоўскай Джонсану ўручылі «Знак каманднага гонару». Гэтай узнагародай адзначаюцца тыя, хто зрабіў выключны ўнёсак у беларускую справу.

«Сапраўдны саюзнік. Рэальны камандны гулец. Сябар свабоды», — рэзюмаваў сустрэчу прадстаўнік Офіса.

Каментары12

  • Шкарпэткавы кловун
    07.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    07.01.2026
    Не дарам жыццё пражыў Борыс, такую ўзнагароду атрымаў!
  • Лол
    07.01.2026
    Ордэн - не, хутчэй значок. Як ні круці, дзяржаўную вагу маюць толькі адзнакі БНР.

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй18

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА9

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя5

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА2

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе40

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй18

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць