Вайна1313

Расіяне нанеслі ўдар па Львоўскай вобласці. Падазраюць «Арэшнік»

У Львове ўвечары 8 студзеня пасля абвяшчэння паветранай трывогі прагрымелі выбухі. Пасля стала вядома, што пад удар трапіў аб'ект крытычнай інфраструктуры ў вобласці. Пра гэта паведамілі мэр Львова Андрэй Садовы і кіраўнік Львоўскай абласной ваеннай адміністрацыі Максім Казіцкі.

Скрыншот з відэа

«Пасля абвяшчэння паветранай трывогі ў Львове была чутная серыя выбухаў. Зараз высвятляем, што менавіта адбылося, ці былі гэта прылёты і ў якім раёне. Працуем з усімі службамі», — сказаў Андрэй Садовы.

У сваю чаргу Максім Казіцкі ў 00:06 паведаміў, што на Львоўшчыне пад атакай быў аб'ект крытычнай інфраструктуры:

«На Львоўшчыне атацы падвергнуўся аб'ект крытычнай інфраструктуры. Больш інфармацыі — потым».

Украінскія медыя паведамляюць, што атакаваць спрабавалі Стрыйскае газавае радовішча і газасховішча ў Львоўскай вобласці.

Апоўначы па ўсёй тэрыторыі Украіны была абвешчаная ракетная небяспека праз пагрозу запуску балістычных ракет з палігона Капусцін Яр у Астраханскай вобласці. Праз некаторы час пасля гэтага і былі зафіксаваныя выбухі ў Львоўскай вобласці.

Мяркуючы па відэа, якія з’яўляюцца ў сеціве, Расія магла ўдарыць па Львоўшчыне «Арэшнікам» без баявой часткі. Гэтак жа сама было і ў першы раз пры прымяненні гэтага тыпу зброі ў 2024 годзе, калі быў удар па Дняпры.

Афіцыйна ўлады, аднак, прымяненне гэтага тыпу зброі пакуль не пацвярджалі.

Каментары13

  • Лол
    09.01.2026
    Дык а што толку з таго Арэшніка без баявой часткі ? Металічная балванка. Калі мінулым разам білі па Дняпры, то прамахнуліся і не нанеслі вялікай шкоды. А баявой ядзернай часткай усё роўна біць не будуць, бо гэта не адрозніваецца ад прымянення звычайнай ядзернай зброі. Зараз глядзіце, Трампушка перадасць украінцам інфармацыю пра месца захавання гэтага Арэшніка, а ўкраінцы ўжо ведаюць што рабіць.
  • Žvir
    09.01.2026
    Anansavany čarhovy vizyt Zialenskaha da Trampa. Moža hetym razam Tramp pahodzicca pieradać Ukrainie "Tamahaŭki"... Bo kali Raša bje svaim arešnikam, Ukraina pavinna mieć čym adkazać, kab tym niepanadna było...
  • Барадзед
    09.01.2026
    Путлеровский орешник-к@кашник - самое бестолковое оружие этой войны. Как хорошо, что они запускают орешники и не запускают кинжалы.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць