Грамадства1111

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Зніклую ў Мінску 21‑гадовую Яну Кастранкову шукалі амаль два тыдні.

Карта месцаў, дзе апошні раз бачылі Яну і дзе знайшлі яе цела. Калаж: «Наша Ніва»

Сувязь з дзяўчынай знікла 30 снежня 2025 года. Яна жыла ў «Маяку Мінска».

Маці Яны пісала ў сацсетках, што апошні раз тэлефон яе дачкі быў зафіксаваны ў той дзень а 18:27 побач з паркам Чалюскінцаў. Жанчына казала, што размаўляла з дачкой у дзень знікнення прыблізна а 14:30. Тая казала, што, імаверна, прыйдзе да бацькоў сустракаць Новы год.

Дзякуючы гарадскім камерам атрымалася высветліць толькі тое, што а 16:30 Яна заходзіла ў «Дана Мол», а пасля сустракалася з жанчынай ля метро «Уручча». Тая жанчына была ўладальніцай кватэры, якую Яна хацела арандаваць, але перадумала — ля метро жанчына вярнула ёй задатак.

Cкрыншоты відэа з камер назірання, выкладзенага ў сацсеткі. Знята яно 30 снежня каля 14.00. Яна заходзіць у пад'езд свайго дома (вул. К. Тураўскага, 14).

12 студзеня ў вадаёме Сляпянскай воднай сістэмы знайшлі цела дзяўчыны. У загінулай апазналі Яну.

Як аказалася, цела дзяўчыны знайшлі ў вадзе прыкладна за адзін кіламетр ад парка Чалюскінцаў, дзе яе тэлефон зафіксавалі апошні раз.

Яна Кастранкова. Фота з яе сацсетак

21‑гадовая Яна Кастранкова, мяркуючы з сацсетак, працавала фатографкай. Гэта дачка Юрыя Кастранкова, дырэктара ААТ «Агра-Ляскавічы» (гаспадарка ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва спраў прэзідэнта). Юрыя прызначылі на пасаду летась у лютым 2025 года. Пару месяцаў таму ён даваў справаздачу Лукашэнку, які вырашыў наведаць агракомплекс ва ўзорным аграгарадку ў Петрыкаўскім раёне.

@nashaniva Зніклую Яну Кастранкову знайшлі ў 1 км ад месца знікнення #смолевичи #минскновости #новостибеларуси #белоруска #минсксейчас ♬ memories - leadwave

Каментары11

  • чытач
    13.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 12345
    13.01.2026
    А кажуць казак пра сем пакаленняў не існуе.
  • А дзе тыя "бравыя губопікі"
    13.01.2026
    На кожным скрыжаванні па 8 камер на светафорах, і нічога знайсці не могуць 2 тыдні. Гэта ім не твары пратэстоўцаў сканаваць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць