Мінчанка купіла плед і наматрацнік у восем разоў даражэй, чым яны каштавалі
У кватэру да 80‑гадовай мінчанкі прыйшоў незнаёмы мужчына і прапанаваў ёй плед і наматрацнік пад выглядам уручэння каштоўных падарункаў ад дзяржаўных органаў, але з умовай іх частковай аплаты.

Пенсіянерка пагадзілася і перадала мужчыну 400 рублёў. Праз некалькі дзён яна зразумела, што набыла непатрэбныя тавары па значна завышанай цане, і звярнулася ў міліцыю з просьбай знайсці прадаўца і скасаваць здзелку.
Была прызначана экспертыза. Судовым экспертам устаноўлена, што кошт пледа і наматрацніка 50 рублёў, тады як заяўніца заплаціла за іх у восем разоў больш, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
На падставе гэтага факту заведзеная крымінальная справа паводле артыкула «махлярства», асоба падазраванага выяўленая.
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары